21 Пано (франц. panneau ад лац. pannus - кавалак тканіны), жывапісная, мазаічная, разная ці іншая дэкаратыўная кампазіцыя, якая знаходзіцца ў інтэр'еры будынка… 22 Пантакратар (грэч. Pantokrator ад pan - усё і krator - моцны), тып выявы Хрыста пагрудна ці ў поўны рост з благаслаўляльным рухам правай рукі і тэкстам Евангелля… 23 Пантэон (грэч. Pantheion ад pan - усё і theos - бог), 1. Тып антычнага храма (звычайна круглы ў плане), які ўзводзіўся ў гонар усіх багоў, што павінна было выказваць… 24 Папа рымскі (лац. papa ад грэч. pappas - бацька), вярхоўны галава рымска-каталіцкай царквы і дзяржавы Ватыкан. 25 Пап'е-машэ (франц. papier mache - літаральна жаваная папера), папяровая маса, якую рыхтуюць з сумесі валакністых матэрыялаў (паперы, кардону) з клеем, крухмалам,… 26 Параман, гл. Аналаў. 27 Паранджа (ад араб. фараджыйя - верхняя свабодная адзежына), верхняя жаночая адзежына ў мусульманскіх народаў Бліжняга Ўсходу і Сярэдняй Азіі, халат з фальшывымі… 28 Парапет (іт. parapetto ад parare - абараняць і petto - грудзі), невысокая сценка, якая агароджвае дах будынка, тэрасу, балкон, набярэжную, мост. У беларускім… 29 Партал (ням. Portal ад лац. porta - уваход, вароты, дзверы), архітэктурна аформлены ўваход у будынак; можа ўключаць карніз, франтон, пілястры, калоны, дэкаратыўную… 30 Партрэт (франц. portrait), выяўленне чалавека або групы людзей, якія існуюць ці існавалі ў рэчаіснасці. Таксама адзін з жанраў выяўленчага мастацтва. Аб увядзенні… 31 Партрэт пахавальны, жывапісная або скульптурная выява нябожчыка. У Беларусі пашыраны ў 15-18 стст. Да П. п. адносяць трунны партрэт (ён прымацоўваўся да тарца труны), эпітафійны… 32 Партрэт сармацкі, від партрэта, пашыраны ў Беларусі ў кан. 15-18 ст. Вызначаецца спалучэннем характэрнай для параднага арыстакратычнага партрэта ўрачыстасці, прадстаўнічасці,… 33 Парча (ад перс. парче - тканіна), складаная ўзорыстая, мастацка-дэкаратыўная тканіна з шаўковай асновай, якая ўтрымлівае ва ўтку (радзей у аснове) металічныя… 34 Пасад, гандлёва-прамысловае пасяленне, размешчанае па-за гарадскімі ўмацаваннямі, побач з дзядзінцам. На П. знаходзілася жыллё рамеснікаў, купцоў. 35 Паспарту (франц. passe-partout - літаральна праходзіць усюды), кардонная ці папяровая рамка, аркуш з акенцам, куды ўстаўляецца жывапісная або графічная выява,… 36 Пастараль (франц. pastorale ад лац. pastoralis - пастухоўскі), у гісторыі мастацтваў жанравы від сюжэтна-тэматычнай карціны з ідэалізаваным паказам пастухоўскага… 37 Пастознасць (ад іт. pastoso - цестападобны), прыём жывапіснага пісьма, калі фарба наносіцца на аснову густымі непразрыстымі мазкамі, што часта стварае рэльефную фактуру… 38 Пастэль (франц. pastel ад іт. pastello - памяншальнае ад pasta - цеста), тэхніка жывапісу сухімі мяккімі каляровымі алоўкамі без аправы, вырабленымі з парашкападобных… 39 Патрыярх (ад грэч. pater - бацька і arche - пачатак, улада), вышэйшы духоўны тытул служыцеля праваслаўнай царквы; асоба, якая мае гэты тытул. 40 Паўустаў, адна з графічных разнавіднасцей пісьма грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, якая ўзнікла як спрашчэнне ўстава, што забяспечвала хуткасць пісьма (параўн.…