На запыт знайшлося 40 артыкулаў

  1. 21
    Раньняя птушка зубкі цярэбя, а позная вочкі трэ. — Гэтак жартуюць з гультая, які позна спаў ды сьнеданьне праспаў.
  2. 22
    Раса, як вір. — Пра вялікую расу.
  3. 23
    Раскапусьціўся, як старая баба. — Калі нехта, сеўшы, заняў шмат месца.
  4. 24
    Распусьціў язык, як старэцкую пугу. — Упікаюць гэтак падлетка, які дае волю свайму языку ды абы што, і недарэчнае, і няпрыстойнае, вярзе.
  5. 25
    Рассыпаіцца драбней маку. — Калі нехта лісьліва гавора, падпускае лёстачкі, прыдобрываецца.
  6. 26
    Расхадзіліся, як жыды на дождж. — Кажуць, калі дзеці раздурэліся. Жыды на кірмашы шпарка рухаюцца, каб закупы да дажджу зрабіць.
  7. 27
    Расхадзіўся, як Марка па пекля. — Калі нехта нецярпліва ходзе, сьпяшаецца, мятусіцца.
  8. 28
    Расхініся, гразь, - гаўно плыве. — Аб ганарыстым чалавеку, які просты народ заве гразьзю.
  9. 29
    Расьхініся гразь - бруд плыве. — Калі праходзе ганарысты чалавек, які народ называе гразьзю.
  10. 30
    Расьце на лес гледзючы. — Кажуць аб падлетку, які гадуецца дзіка, бязь ніякага выхаваньня.
  11. 31
    Расьце ў роця. — Калі нехта бяз смаку есьць або яго гадзіць ды страва ня глытаецца.
  12. 32
    Родам куркі хахлатыя. — Калі дзеці дасталі ад бацькоў спадчынныя налогі.
  13. 33
    Род бяз вырадку ні бывая. — Гэтак спагадаюць тэй радні, якая мае ў сваім асяродзьдзі нейкага вырадка - дурнога ці разбэшчанага.
  14. 34
    Рука руку мыя й абедзьвя чыстыя. — Трэба адзін аднаму памагаць, дык абодвум будзе добра.
  15. 35
    Рукі на замок. — Калі складаюць пальцы між пальцамі, каб у далонях нешта моцна сьціснуць.
  16. 36
    Рыхтуй летам сані, а зімой калёсы. — Практычная заўвага сялян, каб снасьць заўсёды на пару была гатовая. Прыказваюць таму, у каго няма ніякіх запасаў, а які бярэцца за падрыхтоўку толькі тады, калі трэба із снасьці карыстацца.
  17. 37
    Рыхцік увесь бацячка - і крошачкі пабраў. — Калі сын падобны да бацькі да малой рыскі.
  18. 38
    Рыцэр то рыцэр, алі мех ня цэл. — Прыказваюць, калі й таго ашукалі, хто запэўніваў, што яго ніхто не ашукае. З казкі: Ішла грамада людзей у дарогу і кажны нёс на плячах у мяшку ежу. Раніцай то той, то сёй скардзіцца, што ў яго пакрадзена то хлеб, то сала. Іхны-ж кіраўнік зь іх сьмяецца, кажучы, што толькі ў дурняў крадуць, а ў яго не ўкрадуць, бо ён завязвае свой мяшок рыцарскім вузлом. Аднэй раніцы й ён стаў клясьці, што й яго абакралі. А спадарожнікі ў яіго пытаюцца: - «А як-жа твой рыцэр?» «Рыцэр то рыцэр, але мех ня цэл!» - адказаў кіраўнічы. Ягоны мех прарэзалі нажом.
  19. 39
    Рэдзька кажа: «Я зь мёдам добра». А мёд кажа: «А я бяз рэдзькі яшчэ лепі». — Калі несамавіты чалавек набіваецца ў сяброўства да прыстойных людзей.
  20. 40
    Рэдзьку есьці з панамі, а спаць легчы зь сьвіньнямі. — Жартуюць з таго, хто рэдзьку еў, бо посьля доўга з роту чуваць рэдзькай.
12

Паведаміць пра недакладнасьць