-
21
Хто па абедзя аддыхая, Бог думая, што сьвіньня здыхая. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць.
-
22
Хто па абедзя аддыша, таго Бог за сьвіньню запіша. — Высьмейваньне гультая, што толькі есьць ды сьпіць.
-
23
Хто парася ўкраў, таму ўвушшу пішчыць. — Калі баязьлівы зрабіў нейкі праступак, дык яму здаецца, што ўжо ўсе гэта ведаюць.
-
24
Хто позна ходзя, той сам сабе шкодзя. —
1. Аб тым, хто спазьніўся на вячэру.
2. Аб дзяўчыне, якая позна ходзе па вуліцы, бо людзі будуць аб ёй дрэнна адзывацца. -
25
Хто пойдзя нацянькі, дык праходзя тры дзянькі. — Крывая абходная, але пэўная дарога, лепшая за простую карацейшую, але няпэўную, зь якое лёгка зьбіцца й заблудзіць.
-
26
Хто поля троя, той хлеб кроя. — Хто добра абрабляе поле, у таго парасьце добрае жыта, і ён будзе мець хлеб - будзе што кроіць.
-
27
Хто пытая, той ня блудзя. — Напаміны маладым людзям, якія ня маюць жыцьцёвай практыкі, каб яны слухалі парады старэйшых.
-
28
Хто рана ўстае, таму Бог дае. — Калі рупны чалавек устае рана, дык зробе шмат работы й будзе мець болей усяго. А ўсё, што чалавек мае, уважаецца за дадзенае Богам.
-
29
Хто сам такі - на другога кладзе знакі. —
1. Калі хто сам мае зладзейскую натуру, той знача свае рэчы, каб ня ўкралі, бо думае, што ўсе гэткія-ж зладзеі, як і ён сам.
2. Калі нехта сам мае ганебныя налогі, дык ён думае, што й усе людзі маюць тыя самыя заганы. -
30
Хто скуп, той няглуп. — Усхваленьне ашчаднага чалавека.
-
31
Хто спяшыць, той людзей сьмяшыць. — Аб тым, хто сьпяшаецца ды работу псуе.
-
32
Хто стараіцца, таму й Бог дае. — Прыказка аб старалым чалавеку.
-
33
Хто стараіцца, той і мая. — Гэтак адклікаюцца аб старалым чалавеку.
-
34
Хто табаку кура, той і вочы жмура. — Бо дым вочы есьць.
-
35
Хто табаку нюхая, той у пекла трухая. — Бо табака здароў'ю шкодзіць.
-
36
Хто топіцца, дык і за брытву хопіцца. — Калі нехта із страху ці з роспачы, уцякаючы ад адней небясьпекі, упадзе ў яшчэ горшую.
-
37
Хто ў леся ня злодзі, той дома ні гаспадар. —
1. Сялянская пагаворка. Гэткая кража часта бывала мусовай, бо патрэбнага концам селяніну дрэва ўласьнік лесу не прадае.
2. Селянін, крадучы дрэва, разважае й гэтак: - уласьнік лесу гэтага дрэва не садзіў, вырасла яно само, дык яно й мусе належыць таму, каму яно патрэбнае. -
38
Хто ўлетку халадуя, той узімку галадуя. — Прыказваюць гультаю або летам, калі гультай гультуе, або ўзімку, калі ён просе дапамогі.
-
39
Хто хоча прапасьці, ніхай ідзе красьці. — Злодзей веку не дажыве, а калі й жыве, дык марнее ў вязьніцы.
-
40
Хто цягня, таго паганяюць. — Паслушнага заўсёды пасылаюць на цяжкую працу.
На запыт знайшоўся 41 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць