-
1
Дуб, дуб, - дай шлюб! — Жартаўлівая гіронія да тых, што жывуць бяз шлюбу, - быццам шлюб даваў ім дуб у лесе.
-
2
Дудар дудару дарма йграя. — Калі людзі аднаго рамясла адзін другому дапамагаюць.
-
3
Дурань дурня зная, дурань дурня й чапая. — Прыказваюць таму, хто зь недарэчным у жарты ўступае.
-
4
Дурноя сяло. — Прыказваюць на асобу, якая нешта недарэчнае зробе ці скажа.
-
5
Дурны, як рускі бот. — Прыказваюць на няцямкага ўбоістага чалавека.
-
6
Дурны, як сала бяз хлеба. — Прыказваюць аб тым, у каго «ня ўсё дома» ў галаве.
-
7
Дурня доўга шукаць ня трэба - ён сам сябе пакажа. — Прыказваюць аб тым, хто пры грамадзе недарэчнае слова скажа.
-
8
Дурня й у царкве б'юць. — Аб тым, што дурнога й у паважным месцы не шануюць.
-
9
Дурня ня сеюць, ні пашуць, а ён сам родзіцца. — За зьяўленьне на сьвет дурня ніхто ня вінен.
-
10
Душа меру зная. — Прымаўка пры выпіўцы.
-
11
Душа ня кораб. — Гэтак адказвае госьць, калі гаспадары наракаюць, што ён мала еў.
-
12
Душа ў целя - у Бога надзея. — Гэтак разважаюць сваякоў, у якіх ёсьць хворы пры сьмерці.
-
13
Душой загавеў. — Кажуць аб тым, хто памёр.
-
14
Душы-ж ня выплюніш. — Гэтак часамі жартам адказваюць, калі ў каго пытаюцца як жывецца, бо як-бы ні жылося, а жыць трэба.
-
15
Душы яго неба! - і нам уміраць трэба. — Прыказваюць на хаўтурох.
На запыт знайшлося 15 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць