На запыт знайшлося 200 артыкулаў

  1. 61
    верны
    служыць каму як верны сабака. Гл. сабака.
  2. 62
    верхаводка
    халодная як верхаводка. Стаўб. Няўхв. Іран. Пра нешта не той якасці, якая чакалася. Высл., 407. ≺ Верхаводка - тут: верхні слой вады ў калодзежы, што паступіла не з глыбінных слаёў, а нацякла падчас таяння снегу, вялікіх дажджоў.
  3. 63
    верцялі
    круціцца як [тыя] верцялі. Мін. Няўхв. Пра мітуслівых, непаседлівых дзяцей. Высл., 338.
  4. 64
    весліца
    ісці як па весліцы. В.Дзв. Ухв. Пра чалавека, які лёгка падымаецца па прыступках кар'еры, набывае навыкі, асвойвае рамяство. СПЗБ 1, 301. ≺ Весліца - драбіны.
  5. 65
    ветачка
    лёгка як за ветачку ўхапіцца. Памянш. Ваўк. п. Пра простае і хуткае выкананне нейкай работы. Federowski, 316.
  6. 66
    ветла
    бу гнілая ветла, да не трухніць. Жытк. Пра старую поўную, але яшчэ моцную жанчыну. ТС 5, 157.
  7. 67
    вехаць
    падружыцца як срака з вехцем. Гл. срака.
  8. 68
    вецер
    паляцець як ветрам гнаны. Валож. Пра вельмі хуткі, імклівы бег каго-н. Высл., 360.
    як ветрам здула каго. Івац., Лаг., Мсцісл., Стол., Чав. Пра чалавека, што некуды хутка адыйшоў. МК, 308; Нар. слов., 132; Юрчанка 1977, 211; Барысюк, Буян, 12; ЗЗайкі.
    гаварыць як з пустога ветру. Мсцісл. Няўхв. Пра пустыя гаворкі. Юрчанка, 173.
    З начальствам сварыцца, што супраць ветру ваду ліць, - заўсёды абальешся. Маз. Прык. Пра небяспечнасць пярэчыць начальству, якое можа адпомсціць. ПП 1, 340.
    усё роўна што пляваць проці ветру. Гл. пляваць.
    як ветру ў полі шукаць. Івац. Пра марныя намаганні што-н. знайсці. Янк., 443; ЗЗайкі.
    адзін як у полі вецер. Гл. поле.
    брахаць як сабака на вецер. Гл. сабака.
    вольны як вецер. Ухв. Пра вельмі вольнага чалавека. Янк., Пар., 26.
    гадавацца як вецер у полі. Мсцісл. Пра гадаванне дзяцей без належнага прыгляду. Юрчанка, 173.
    гуляць як вецер дымам. Няўхв. Пра бяздумнае, зменнае распараджэнне кімсьці. НН, 481.
    гуляць як вецер. Пра паводзіны незалежнага, свабоднага і безадказанага чалавека. Янк., Пар., 46.
    злавіць каго як вецер у полі. Іран. Пра чалавека, якога не зловіш, які ўжо далёка. Янк., Пар., 74.
    кідаць як на вецер. Мсцісл. Асудж. Пра бяздумную, марную трату грошай. Юрчанка, 191.
    ляцець як вецер. Івац., Лельч. Пра вельмі хуткае перамяшчэнне, бег. Янк., 411; Матэрыялы 1981, 142; ЗЗайкі.
    няма каго як вецер звеяў. Ваўк. п. Няўхв. Пра хуткае знікненне кагосьці. Federowski, 184.
    пашкадаваць/шкадаваць каго як вецер страху. Лід. Іран. Пра добрыя ўчынкі, шкадаванне каго-н., што на самай справе толькі шкодзіць. ФА.
    Песні як вецер у полі: вецер падуў - і песні прайшлі. Смал. п. Прык. Пра няўлоўнасць, хвіліннасць уражанняў ад песень. Добр., Смол., 98; Рапановіч, 168.
    пусты як вецер. Няўхв. Пра легкадумнага, несур'ёзнага чалавека. Янк., Пар., 135.
    розумам раскідаць як вецер. Мсцісл. Пра палёт думкі, шырыню фантазіі каго-н. Юрчанка 1977, 15.
    такі справядлівы як вецер у полі. Ваўк. п. Іран. Пра непастаяннага чалавека. Federowski, 288.
    шкадаваць каго як вецер падраную стрэху. Шчуч. Іран. Даніловіч, 215. Тое, што пашкадаваць як вецер страху.
    што вецер у полі. Мсцісл. Асудж. Пра нясталага, «ветранага» чалавека, хлопца. Юрчанка 1977, 223.
    як бы каго вецер панёс (памчаў). Ваўк. п. Няўхв. Незадаволенасць паводзінамі чалавека, які знік, збег. Federowski, 330.
    як вецер на загуменні. Ваўк. Вельмі хутка, шпарка (хадзіць, бегаць і пад.). Даніловіч, 215.
    як вецер. Мядз. Няўхв. 1. Пра нясталы характар чалавека, няўрымслівасць, зменлівасць. ЗСалавей. 2. Мсцісл. Пра расхлябая, неарганізаванага чалавека. Юрчанка, 296.
  9. 69
    вечар
    плакаць як о дзявіч вечар. Жарт. Іран. Пра упаданне ў роспач, успомніўшы маладосць. Dybowski, 188; Аксамітаў, 205.
  10. 70
    вечарынка
    разыйсціся як Ігналя на вечарынцы. Гл. Ігналя.
  11. 71
    вешаць
    гаварыць як воўну на плот вешаць. Гл. воўна.
    гаварыць як на ўзгароду вешаць. Гл. ізгарода.
    есці як на кол вешаць. Гл. кол.
    есці як на плот вешаць. Гл. плот.
  12. 72
    веялка
    дошч што веялкай веіць. Віл. Пра густы, часты, спорны дождж. СПЗБ 1, 305.
  13. 73
    веяць
    дошч што веялкай веіць. Гл. веялка.
    клясці як марозам на вяргіню веяць. Гл. мароз.
  14. 74
    вёска
    цындацца як воўк каля вёскі. Гл. воўк.
  15. 75
    Віганцы
    збірацца куды як у Віганцы на танцы. Воран. Жарт. Пра хуткае, мітуслівае збіранне куды-н. Даніловіч, 256.
  16. 76
    відук
    плодны як відук. Пра расліну, што хутка распаўсюджваецца. Янк., 421. ≺ Відук - мак-самасей.
    узыйсці як відук. Пра добрую ўсходлівасць раслін. Янк., Пар., 173.
    учэпісты як відук. Няўхв. Пра некага з асаблівымі здольнасцямі да выжывання. Янк., 436.
  17. 77
    відэлец
    насіць што як на відэльцы скварку. Нясв. Жарт. Пра надта ўважлівае абыходжанне з чым-н., цацканне. ФА.
  18. 78
    віж
    хадзіць як [той] віж. Стаўб. Няўхв. Пра вельмі цікаўнага, пранырлівага чалавека. Нар. слов., 149. ≺ Віж - чалавек, які ўсё выглядае і выведвае.
  19. 79
    вілашнік
    высокі як вілашнік. Мсцісл. Пра высокага чалавека. Юрчанка, 203.
    любіць як сабака вілашнік. Гл. сабака.
    як вілашнік. Мсцісл. Пра тонкага, худога чалавека. Юрчанка, 180.
  20. 80
    вілы
    дзеўка як віламі скіданая. Стаўб., Капыл. Няўхв. Пра неразумную ці не надта выхаваную або не вельмі станістую дзяўчыну. ФА; БД, 146.
    круціцца як вуж у вілах. Гл. вуж.
    насіць як чорта на вілах. Гл. чорт.
    падняць як чорта на вілах. Гл. чорт.
    шанаваць каго як на вілах. Івац. Няўхв. Пра пажаданні чагосьці злога некаму. ЗЗайкі.
    ногі як вілы. Ушацк. Насмешл. Пра крываногага чалавека. Скарбы, 130.

Паведаміць пра недакладнасьць