На запыт знайшлося 200 артыкулаў

  1. 141
    вус
    блішчаць як тараканні вусы. Кліч. Жарт. Іран. Пра чысціню, парадак. АВНЛ.
  2. 142
    вусень
    валасаты як вусень. Насмешл. Няўхв. Пра аброслага, няголенага чалавека. Янк., Дыял., III, 154.
    паўзці як вусень. Насмешл. Пра павольны рух, хадзьбу, перамяшчэнне. Янк., Пар., 125; Санько, 71.
  3. 143
    вутка
    жыць як вутка (вуця) на вадзе. Лоеў. Ухв. Пра вельмі добрае, спакойнае жыццё. Янкова, 71.
    ідзе як (быццам) вутка плыве. Ваўк. п., Клім. Ухв. Пра плаўную, павольную хаду кагосьці. Federowski, 48; Янк., Пар., 80; Бялькевіч, 114.
    пражыць за кім як вутка на вадзе. Люб. Ухв. Пра шчаслівае, у дастатку жыццё жанчыны ў замужжы. Скарбы, 158.
    як вутка. Мсцісл. 1. Пра павольнага чалавека. 2. Пра распаўнелага чалавека. Юрчанка, 180.
    да каго як да вуткі на сёмыя суткі. Раг. Жарт. Пра чалавека, які вельмі павольна кеміць. АВНЛ.
    прамая кішка як у вуткі. Касц. Пра чалавека, які многа есць, а не папраўляецца. АВНЛ.
  4. 144
    вуха/уха
    маленькі што ў вусе памесціцца. Карэл. Насмешл. Пра некага вельмі маленькага. Высл., 398.
    сядзець як у вусі. Лоеў. Пра чыё-н. бесклапотнае жыццё. Янкова, 71.
    ціха як у вусе (вуху). Івац., Слуцк., Кам. Пра цішыню, спакой дзе-н. Янк., 439; Высл., 415; Сержпутоўскі 1999, 69; ЖН, 55; ЗЗайкі.
    як у вусі дзе. Светл. Ухв. Пра ўтульнае, спакойнае, надзейнае пачуванне дзе-н. Матэрыялы 1981, 158.
    убачыць што як сваё вуха без люстэрка. Астр., Бераст. Іран. Пра немагчымасць што-н. убачыць. Даніловіч, 246.
    як у вуха слухаць каго. Лоеў. Пра паслушэнства, павагу да каго-н. Янкова, 71.
    жыць як у божым (боскім) вуху. Астр. Шчуч. Ухв. Пра вельмі добрае, прывольнае, бесклапотнае жыццё. Даніловіч, 256.
    цёпла дзе як у мядзведжым вуху. Докш. Ухв. Пра лагодную цеплыню дзе-н. Высл., 415. ≺ У казках у мядзведжым вуху не толькі цёпла, але і багата, і бедная дзяўчына знаходзіць там багацце.
    цяпло як у вуху. Гродз. Цыхун, 195. Тое, што цёпла як у мядзведжым вуху.
    як у божым (боскім) вуху. Лід., Маст., Воран. Даніловіч, 256. Тое, што ціха як вусе.
    як у каровячым вуху. Гродз. Ухв. 1. Тое што ціха як вусе. 2. Пра хуткае, дружнае, спорнае выкананне якой-н. працы. Даніловіч, 258. ≺ Згодна з беларускімі казкамі, у вуху каровы-апякункі прадзецца кудзеля, тчэцца палатно для дзяўчыны-сіроткі.
    пабачыш як свае вушы. Петр. Пра немажлівасць нешта паглядзець, штосьці атрымаць. Federowski, 318; Высл., 397; Санько, 189; НН, 321; Янк., 397.
    хадзіць як свіння, вушы апусціўшы. Гл. свіння.
    хоць вушы затыкай. Няўхв. Пра грубую гаворку, брыдкую лаянку, калі становіцца немагчыма слухаць. НН, 321.
    не відаць як сваіх вушэй. Крыч. Высл., 354; ТС 1, 181. Тое, што пабачыш як свае вушы.
    як у волове ухо попаў. Жытк. Ухв. Пра траплянне ў ціхае утульнае месца. ТС 1, 135.
    жыць як у божэму уху. Віл. Ухв. Пра добрае, спакойнае жыццё каго-н. СПЗБ 2, 161.
  5. 145
    вуцяня
    жыць добрэ як вуценя ў сітніку. Жытк. Ухв. Пра прывольнае добрае жыццё. ТС 2, 24.
  6. 146
    вучаны
    як вучаныя. Ушацк. Іран. Пра паводзіны людзей, што намагаюцца выглядаць больш разумнымі, здольнымі. Васюковіч, 19.
  7. 147
    вушка
    усяго дзе як у мядзведжа вушку. Памянш. Мядз. Ухв. Пра казачнае багацце ў хаце. Высл., 406.
    цёпла як у мядзведжджым вушку. Памянш. Вілен., Докш. Ухв. Пра прыемнае, лагоднае цяпло. Sielicki, 158; Высл., 415.
    сядзець як у мядзведзя ў вушку. Гл. мядзведзь.
    ціха як у Божым вушку. Памянш. Ухв. Пра прыемную цішыню дзе-н. Станкевіч, 353.
    як у божым (боскім) вушку. Памянш. Лід., Маст., Воран., Смарг. Ухв. Пра прыемнае знаходжанне дзе-н. Даніловіч, 256; Сцяшковіч, 620; Санько, 71.
    як у мядзьвежжу вушку. Памянш. Ушацк. Ухв. Барадулін, 106. Тое, што як у божым (боскім) вушку.
  8. 148
    вывад
    шыпить як змей на вываде. Гл. змей.
  9. 149
    вывернуты
    шурпаты як вывернуты трыбух. Гл. трыбух.
  10. 150
    вывернуць
    Душа чалавека не кажух: не вывернеш. Гл. кажух.
  11. 151
    выган
    хадзіць як коньска смерць па выгане. Гл. смерць.
  12. 152
    выдраць
    падобны як з вока выдраны. Гл. вока.
    злітавацца як рак над жабаю [узяў ды й очы выдраў]. Гл. рак.
  13. 153
    выкалаць
    цемень хаць ты вока выкаль. Гл. вока.
  14. 154
    выкапаны
    як выкапаны хто. Воран. Маст. Пра чалавека, вельмі падобнага на каго-н. Даніловіч, 217.
  15. 155
    выкінуць
    Сваё дзіця не шчаня: за плот не выкінеш. Гл. шчаня.
    грошы як за плот выкінуць. Гл. плот.
    як за акно выкінуць. Гл. акно.
    з'есці як за сябе выкінуць (закінуць). Ваўк. п., Стаўб. Пра хуткае, лёгкае спажыванне ежы. Federowski, 356; Янк., Пар., 74; МК, 310.
  16. 156
    выкурыць
    Жытку пражыць - не люльку выкурыць. Гл. люлька.
  17. 157
    вылеплены
    як з цеста злепленый (вылепленый). Гл. цеста.
  18. 158
    вылецець
    Слова як верабей: вылеціць і не паймаеш. Гл. верабей.
  19. 159
    выліты
    увесь бацюта як выліты. Бялын. Пра падобнае на бацьку дзіця. Яўсееў, 23.
    як вуліты. Ухв. Пра гладкага, адкормленага чалавека. ТС 1, 165.
    як з яйца выліты. Гл. яйцо.
  20. 160
    выліць
    як выліць. Лоеў. Ухв. Пра добрае, дакладнае, хуткае выкананне справы. Янкова, 73.
    як за сябе выліць што. Слон. Пра лёгкае, хуткае спажыванне ежы. Даніловіч, 224.

Паведаміць пра недакладнасьць