На запыт знайшлося 200 артыкулаў

  1. 161
    вылупіцца
    глядзець як з яйца вылупіўся. Гл. яйцо.
  2. 162
    вылупка
    адзецца як вылупка [якая]. Езяр. Няўхв. Пра багата і вычварна апранутую жанчыну. Каспяровіч, 64.
  3. 163
    вымесці
    як мятлою вымела (змяло, змецена) [гасцей з хаты]. Гл. мятла.
    як вымецена дзе. Пра знікненне чагосьці, спусташэнне дзе-н. БПФС, 55.
  4. 164
    выняць
    як душы не выняць. Гл. душа.
  5. 165
    выпіць
    маўчаць як воцату выпіўшы. Гл. воцат.
  6. 166
    выпхнуць
    глядзець як шыбы ня выпхне. Гл. шыба.
  7. 167
    вырай
    цёпла як у выраі. Ухв. Пра ідэальныя ўмовы, выключна прыемную цеплыню. Янк., Пар., 188.
    збірацца як варона ў вырай. Гл. варона.
    збірацца як сойка ў вырай. Гл. сойка.
  8. 168
    вырваць
    красен-чырван як са сракі вырван. Гл. срака.
    як з вока вырвана. Гл. вока.
    жраць як з галоднага краю вырваўсё. Гл. край.
    трудно як у воўка з зубоў (горла) вырваць. Гл. воўк.
  9. 169
    высеўкі
    выскаліць зубы як сабака на высеўкі. Гл. сабака.
    глядзець (узірацца) як сабака на высеўкі. Гл. сабака.
    глядзець як кабыла на высеўкі. Гл. кабыла.
  10. 170
    выскідзь
    сядзець як чорт на выскідзі. Гл. чорт.
  11. 171
    высмактаць
    Муж не вуж, а кроў высмакча. Гл. вуж.
  12. 172
    высмаліць
    як перуном высмалена. Гл. пярун.
  13. 173
    выстаўка/выстава
    выбрацца як на выставу. Зэльв. Насмешл. Пра занадта модна, прыгожа ці нават вычурна апранутага чалавека. Сцяцко 2005, 22.
    разадзецца як на выставу. Маладз. Насмешл. Гілевіч, 30. Тое, што выбрацца як на выставу.
    хоць на выстаўку. Ухв. Пра нешта вельмі прыгожае, дасканалае, высокай якасці. НН, 380.
  14. 174
    выць
    пяяць як воўк вые. Гл. воўк.
  15. 175
    вэпрык
    утравэцца ў гарод як вэпрык у бульбу. Малар. Няўхв. Пра чалавека, што нарабіў шкоды на чужой тэрыторыі. Нар. лекс., 88. ≺ Утравэцца - унадзіцца рабіць шкоду.
  16. 176
    в'юн, гл. уюн
  17. 177
    вядзмедзь, гл. мядзведзь
  18. 178
    вядзьмак
    заказерыць вочы як вядзьмак. Сміл. Пра непрыветны, здзіўлены, варожы позірк. Шатэрнік, 102. ≺ Заказерыць - закаціць вочы і глядзець здзіўлена.
  19. 179
    вядро
    очы ек [этэ] ведро. Жытк. Пра вялікія, але невыразныя вочы. ТС 1, 109.
    дождж як з вядра [ллець]. Ваўк. п., Івац., Сміл., Шчуч., Стаўб., Мсцісл., Чав. Пра моцны, праліўны дождж. Federowski, 81; Шатэрнік, 84; З нар. сл., 44; Юрчанка 1969, 69; МК, 311; Юрчанка, 1974, 194; Нар. слов., 85, 189; СЦБ, 216; ТС 4, 143; ЗЗайкі.
    ліць як з вядра. Свісл. Сцяшковіч, 615. Тое ж.
    велька лымя як вядро. Пра вялікае вымя малочнай каровы. СПЗБ 1, 360. ≺ Лымя - вымя.
    бухаць як у вядро. Дзятл. Пра моцны кашаль. Сцяшковіч, 580.
    галава як вядро. Ваўк. п. Пра вялікую галаву. Federowski, 99.
    ідзе, роўна вядро на галаве нясе. Воран. Пра павольную, асцярожную хаду. Сцяшковіч, 426.
    бегчы (пабегчы) услед за кім як цяля за вядром з пойлам. Гл. цяля.
    таўчыся як рыба ў вядрэ. Гл. рыба.
  20. 180
    вязаць
    ілжэ як венікі вяжа. Гл. венік.
    кажа як вяжа. Пра гладкі, паслядоўны расказ. Янк., Пар., 84.
    пісаць вершы як панчошкі вязаць. Гл. панчошка.

Паведаміць пра недакладнасьць