241 бяспамятнасць, -і, ж. Уласцівасць бяспамятнага, няпамятлівасць. 242 бяспамятны, -ая, -ае. Які мае вельмі слабую памяць; няпамятлівы. Алеся лаюць за [божы] закон: — Ото бяспамятны дурніца! Бадай ты спрогся быў, тупіца! — Смяюцца,… 243 бяспамяцтва, -а, н. 1. Страта свядомасці; непрытомнасць. Пад вечар у .. [Зынгі] з'явілася гарачка. Ноччу ён упаў у бяспамяцтва. Чорны. 2. Тое, што і бяспамятнасць.… 244 бяспамяцце, -я, н. Тое, што і бяспамяцтва. 245 бяспашпартны, -ая, -ае. Які не мае пашпарта. 246 бяспека, -і, ДМ -пецы, ж. Адсутнасць небяспекі; становішча, пры якім каму-, чаму-н. ніхто і нішто не пагражае. Міжнародная бяспека. □ Нялёгка прабрацца ў такую… 247 бяспечнасць, -і, ж. Уласцівасць бяспечнага; бяспека. 248 бяспечны, -ая, -ае. 1. Якому не пагражае небяспека, надзейна ахаваны. // Які гарантуе бяспеку. [Сцяпан Захаравіч:] — Калі мы былі ўжо на бяспечнай вышыні, унізе… 249 бяспёры, -ая, -ае. Які не мае пер'я. Уся постаць малога, яго рухі нагадвалі малое бяспёрае птушаня, якое навальніца выкінула з гнязда. Лынькоў. 250 бяспісьменны, -ая, -ае. Які не мае сваёй пісьменнасці. Бяспісьменныя народнасці. 251 бяспланавасць, -і, ж. Уласцівасць бяспланавага; адсутнасць планавасці, плана. 252 бяспланавы, -ая, -ае. Пазбаўлены планавасці, плана; які робіцца без плана. Бяспланавая капіталістычная гаспадарка. 253 бясплатнасць, -і, ж. Уласцівасць бясплатнага. 254 бясплатны, -ая, -яе. Без аплаты. Бясплатнае навучанне, лячэнне. Бясплатная пуцёўка. 255 бясплённасць, -і, ж. Уласцівасць бясплённага; адсутнасць плённасці, плёну; марнасць, безвыніковасць. Бясплённасць пошукаў. 256 бясплённы, -ая, -ае. Які не дае плёну; бескарысны, марны, безвыніковы. Бясплённая работа. Бясплённае жыццё. 257 бясплоддзе, -я, н. 1. Няздольнасць даваць патомства. 2. Неўрадлівасць (пра глебу). Бясплоддзе глебы. 258 бясплоднасць, -і, ж. Уласцівасць бясплоднага. 259 бясплодны, -ая, -ае. 1. Няздольны даваць патомства; які не дае патомства. 2. Неўрадлівы. Бясплодная глеба. □ Бясплодныя пустыні, дзе нічога не можа расці, пазбаўлены… 260 бясплотны, -ая, -ае. Кніжн. Які не мае плоці; бесцялесны (паводле рэлігійных уяўленняў пра раздзельнае існаванне цела і душы). — Дзядзя Косця, дзядзя Косця... Гэта…