181 бялужына, -ы, ж. Мяса бялугі як ежа. 182 бялуха, -і, ДМ -лусе, ж. Палярны дэльфін, які ў дарослым стане мае белую афарбоўку. 183 бяльмасты, -ая, -ае. З бяльмом на воку. Гэты дзядзька зрэдку касавурыў на яго сваё бяльмастае вока і чагосьці падміргваў цётцы. Лынькоў. 184 бяльмо, -а; мн. бельмы, -аў; н. 1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты. 2. толькі мн.… 185 бялюсенькі, -ая, -ае. Вельмі белы, сляпуча белы. У верхавінах лесу журботна шумеў вецер, расцярушваючы між галін і на галінах дрэў бялюсенькую снежную сець. Колас.… 186 бялюткі, -ая, -ае. Вельмі белы. І вось над хатай, над гуменцам Сняжынкі жвавыя гуляюць, Садок і дворык засцілаюць Бялюткім, чыстым палаценцам. Колас. 187 бялявасць, -і, ж. Уласцівасць бялявага. Бялявасць твару. 188 бялявы, -ая, -ае. 1. Не зусім белы, белаваты. Бялявае месячнае святло лягло на зямлю. Чорны. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай… 189 бяляк, беляка, м. 1. Заяц, які мяняе зімой колер поўсці на белы. На лёд выскачыў бяляк, прабег з паўсотні крокаў і прысеў, насцярожана стрыгучы доўгімі вушамі.… 190 бялянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Светлавалосая, бялявая жанчына, дзяўчына. Цяпер як ні ў чым не бывала едуць вясельныя паязды з вёскі ў вёску: вязуць сабе… 191 бялян-капуснік, -а, м. Белы матыль, вусені якога аб'ядаюць лісце капусты. 192 бялянкі, -нак; адз. бялянка, -і, ДМ -нцы, ж. Сямейства вялікіх дзённых матылёў атрада лускакрылых. 193 бянтэжлівасць, -і, ж. Уласцівасць бянтэжлівага. [Рыгор:] — Раней я думаў, што бянтэжлівасць — вынік маёй баязлівасці. Асіпенка. 194 бянтэжлівы, -ая, -ае. Які лёгка бянтэжыцца, губляецца; палахлівы. Бянтэжлівы хлопец. 195 бянтэжыцца, -жуся, -жышся, -жыцца; незак. Хвалявацца, непакоіцца, губляцца. Калі .. [Кастусь] называў яе не “Волька”, а “Волечка”, яна чырванела і бянтэжылася. Чорны.… 196 бянтэжыць, -жу, -жыш, -жыць; незак., каго. Хваляваць, непакоіць, прыводзіць да разгубленасці. Мініч вучыўся ў другой групе, але па росту ён быў самы большы ў школе,… 197 бярвенне, -я, н., зб. Бярвёны. [Тараска:] — А самым цікавым для мяне было пабачыць, як з высокага яруса бярвення кацілі ў Нёман калоды. Колас. Нават лёгкі подых… 198 бярвенца, -а, н. Памянш. да бервяно. 199 бярвёны гл. бервяно. 200 бярданка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870—1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпы з дубальтовак,…