221 бяскарны, -ая, -ае. Які застаўся без пакарання, не пакараны. Бяскарны ўчынак. 222 бяскветкавыя, -ых. Расліны, у якіх не бывае кветак і насення і якія размнажаюцца спорамі; споравыя. 223 бяскласавасць, -і, ж. Уласцівасць бяскласавага. У процілегласць буржуазным нацыяналістам — апалагетам бяскласавасці і беспартыйнасці — Купала паслядоўна праводзіў у… 224 бяскласавы, -ая, -ае. Які не падзяляецца на грамадскія класы, не мае класаў. Бяскласавае камуністычнае грамадства. 225 бясколернасць, -і, ж. Уласцівасць бясколернага; адсутнасць колераў. 226 бясколерны, -ая, -ае. Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерная вадкасць. □ Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмі добра праводзіць электрычны ток.… 227 бясконны, -ая, -ае. Уст. Які не мае каня, коней. Бясконная гаспадарка. // Без каня. За надзел зямлі, які, вядома, таксама належаў пану, бацька Язэпкаў адрабляў… 228 бясконцасць, -і, ж. Уласцівасць бясконцага. 229 бясконцы, -ая, -ае. 1. Бязмежны, бяскрайні, без канца і пачатку. Недзе ў бясконцым блакіце неба курлыкалі жураўлі. Гамолка. 2. Надзвычай доўгі, працяглы. Бясконцая… 230 бяскорміца, -ы, ж. Разм. Нястача, адсутнасць корму для жывёлы, птушак. [Леў Раманавіч:] — Не ведаю, можа цяпер з кармамі палепшае, кукурузу сеяць пачынаем, а то,… 231 бяскрайнасць, -і, ж. Уласцівасць бяскрайняга; бязмежнасць. 232 бяскрайні, -яя, -яе. Якога нельга акінуць вокам; неабсяжны. На блакітным небе не відаць ніводнай хмаркі, і ад гэтага неба здавалася неабсяжным, бяскрайнім. Краўчанка.… 233 бяскроўны, -ая, -ае. 1. Пазбаўлены крыві або які змяшчае ў сабе малую колькасць крыві; вельмі бледны. Твар [Шабуні] быў бледны, бяскроўны, як у мёртвага. Мележ.… 234 бяскрызісны, -ая, -ае. Які характарызуецца адсутнасцю крызісаў. 235 бяскрыласць, -і, ж. Уласцівасць бяскрылага. 236 бяскрылы, -ая, -ае. Які не мае крылаў. Бяскрылыя насякомыя. Бяскрылы страус. // перан. Пазбаўлены творчай сілы. Абком і гарком паставілі задачу — зрабіць мікрараён… 237 бяскрыўднасць, -і, ж. Уласцівасць бяскрыўднага. 238 бяскрыўдны, -ая, -ае. Які не робіць крыўды, не прыносіць непрыемнасцей; мірны, нявінны. Але да яе [Машы] непакою за пасевы азімых аднесліся з бяскрыўднай сялянскай… 239 бяспалубны, -ая, -ае. Які не мае палубы. Бяспалубнае судна. 240 бяспальцы, -ая, -ае. У якога няма (ці не хапае) пальцаў.