161 бяз'ядзерны, -ая, -ае. 1. У якім адсутнічае ядро. Чырвоныя крывяныя цельцы — гэта бяз'ядзерныя клеткі, якія маюць форму дваякаўвагнутага дыска. 2. У якім адсутнічае… 162 бялейшы, -ая, -ае. Выш. ст. да прым. белы. 163 бяленне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бяліць. 164 бялесы, -ая, -ае. Тое, што і бялёсы. Неба, усцяж засланае бялесымі воблакамі, пазірала непрыветна і холадна. Колас. 165 бялецца, -еецца; незак. Разм. Тое, што і бялець (у 2 знач.). Апошняе праменне шпарка канала, запаноўваў змрок, але ў ім вельмі выразна бялеліся новыя бярвенні,… 166 бялець, -ею, -ееш, -ее; незак. 1. Станавіцца белым. Некалькі разоў твар Паліводскага зменьваў свой колер: то чырванеў, то зелянеў, то бялеў. Чорны. Ноч яшчэ… 167 бялёк, -лька, м. Пакрытае доўгай і густой белай ці жаўтавата-белай поўсцю нованароджанае дзіцяня цюленя. 168 бялёсы, -ая, -ае. Белаваты, цьмяна-белы. Сцяпанаў конь паспеў ужо навокал абгрызці ўсё бульбянішча, калі ў бялёсым тумане замаячыла чалавечая постаць. Карпюк.… 169 бялізна, -ы, ж. 1. зб. Нацельнае адзенне з тканіны пераважна светлых колераў, а таксама вырабы з такой тканіны для бытавых патрэб. Нацельная бялізна. Сталовая… 170 бялізнавы, -ая, -ае. Які прызначаны, служыць для бялізны. Бялізнавы трыкатаж. 171 бялілы, -аў; адз. няма. 1. Белая мінеральная фарба. Свінцовыя бялілы. Цынкавыя бялілы. 2. Белае фарбавальнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў тэатральным грыме… 172 бялільны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бялення. // Які служыць для бялення. Бялільны раствор. Бялільная сода. Бялільны чан. 173 бялільня, -і, ж. Памяшканне, у якім што-н. беляць. 174 бялільшчык, -а, м. Рабочы, які займаецца бяленнем. 175 бялільшчыца, -ы, ж. Жан. да бялільшчык. 176 бяліцца, бялюся, белішся, беліцца; незак. 1. Пакрываць сабе твар бяліламі (у 2 знач.). 2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Станавіцца белым пад уздзеяннем спецыяльнай… 177 бяліць, бялю, беліш, беліць; незак., што. 1. Рабіць белым, пакрываючы што-н. вапнай, мелам і пад. Бяліць столь. // Засыпаць, пакрываць што-н. (снегам, туманам).… 178 бялковы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бялка (у 2 знач.). Бялковыя рэчывы, злучэнні, кармы. Бялковае цела. 179 бялок, -лка і -лку, м. 1. -лка. Празрыстая частка птушынага яйца, якая акружае жаўток. 2. -лку. Складанае арганічнае рэчыва, якое з'яўляецца пастаяннай і… 180 бялуга, -і, ДМ -лузе, ж. Каштоўная прамысловая рыба, самая буйная з сямейства асятровых.