101 бяздонніца, -ы, ж. Разм. Тое, што і бездань (у 1, 3 знач.); прорва. 102 бяздонны, -ая, -ае. Непамерна глыбокі. Так загуста пасыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход. Панчанка.… 103 бяздротавы, -ая, -ае. Работа якога ажыццяўляецца без выкарыстання дротавых прыстасаванняў (для прыёму і перадачы гукаў, сігналаў і пад.). Бяздротавая сувязь. Бяздротавы… 104 бяздум'е, -я, н. Інертны стан, які характарызуецца адсутнасцю думак, роздуму. Так стаяла.. [Алаіза Пашкевіч] да таго часу, пакуль з бяздум'я не вывеў паштальён,… 105 бяздумнасць, -і, ж. Адсутнасць думак, інертнасць мыслення; бяздум'е. На Ніну раптам найшла нейкая дзіўная бяздумнасць. Мележ. 106 бяздумны, -ая, -ае. Які не задумваецца; не здольны на роздум. Бяздумны, да ўсяго абыякавы, я нерухома стаяў каля акна, учапіўшыся рукамі ў вушакі. Ракітны. [Ганна]… 107 бяздушнасць, -і, ж. Уласцівасць бяздушнага; бессардэчнасць. Навошта душу Раскрываць гэтак смела, Калі ў той душы Бяздушнасць засела. Сіпакоў. 108 бяздушны, -ая, -ае. 1. Пазбаўлены чуласці, сардэчнасці; абыякавы. [Віктар] маўчаў, не мог асмеліцца сказаць.. [Нюры] “бывай”, бо бачыў, што яна чакае не гэтага… 109 бяздымны, -ая, -ае. Які не ўтварае дыму. Цяпер працаваў.. [Галілей], паводле ўласных ягоных слоў, над “цыркулярнай” бяздымнай печкай. Зарэцкі. ○ Бяздымны порах… 110 бязевы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бязі. // Пашыты з бязі. Бязевая кашуля. 111 бяззбройны, -ая, -ае. Які не мае зброі, няўзброены. [Рыль:]— Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна.… 112 бяззлучнікавы, -ая, -ае. У граматыцы — звязаны ў сінтаксічнае цэлае без дапамогі злучнікаў. Бяззлучнікавы сказ. Бяззлучнікавая сувязь. 113 бяззменны, -ая, -ае. Які на працягу доўгага часу не змяняецца; пастаянны. Бязменны колер. // Пра чалавека, які працяглы час займае адну і тую ж пасаду. Бяззменны… 114 бяззорны, -ая, -ае. На якім не відаць зор, з нябачнымі зоркамі. Бяззорнае неба. □ Стаяла бяззорная, па-асенняму цёмная ноч. Васілёнак 115 бяззубка, -і, ДМ -бцы; Р мн. -бак, Д -бкам; ж. Прэснаводны малюск сямейства перлавіц, цела якога захавана ў двухдольнай ракавіне. 116 бяззубы, -ая, -ае. Які не мае зубоў. Ад .. голасу [Васілёвай жонкі] прачнулася дзіця, закугакала, пацешна зморшчыўшы носік, раскрываючы ружовы бяззубы рот. Асіпенка.… 117 бязладдзе, -я, н. Разм. Адсутнасць або парушэнне ладу, парадку ў чым-н.; беспарадак. Бязладдзе гукаў. □ Мітусіліся па цэху людзі, — кожны нешта рабіў, нешта некуды… 118 бязладзіца, -ы, ж. Тое, што і бязладдзе. І толькі абрыўкі слоў даходзілі да свядомасці ў поўнай бязладзіцы. Пестрак. 119 бязладнасць, -і, ж. Уласцівасць бязладнага; беспарадак. Бязладнасць гукаў. Бязладнасць у працы. 120 бязладны, -ая, -ае. 1. У якім няма ніякага парадку, ладу; хаатычны. Да моста рынуўся бязладны натоўп пехацінцаў, іх да парэнчаў прыціскалі коннікі. Грахоўскі.…