21 бядовы, -ая, -ае. Разм. Бойкі, смелы. [Гарлахвацкі:] Бядовая ты ў мяне, Нюра. Крапіва. 22 бядота, -ы, ДМ -доце, ж. Разм. 1. Бяда, гора. Да ўсіх Галіных бядот дадалася новая, ужо зусім рэальная бяда: стараста паведаміў ёй, каб збіралася ў Германію.… 23 бядотны, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да бядоты; цяжкі, гаротны. Бядотнае становішча. □ Ідзе ён [Назым Хікмет] па сухменнай, бядотнай Анатоліі! Лойка. 24 бядро, -а; мн. бёдры, -аў; н. Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ. // Знешні бок… 25 бядровы, -ая, -ае. Які мае адносіны да бядра. Бядровая косць. 26 бядрынец, нцу, м. Шматгадовая, радзей аднагадовая травяністая расліна сямейства парасонавых з прамастойным сцяблом і белымі ці ружовымі кветкамі. 27 бяз'..., прыстаўка (гл. без'...). Ужываецца замест “без'...” у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяз'ёдны. 28 бяз..., прыстаўка (гл. без...). Ужываецца замест “без...” у першым складзе перад націскам, напрыклад: бязбожнік, бязводдзе, бяздонны, бязмежны. 29 бязадрасны, -ая, -ае. Не накіраваны на чый-н. адрас, да каго-н. канкрэтна (пра якую-н. інфармацыю, крытычныя заўвагі і пад.). Бязадрасная крытыка. 30 бязбацькавіч, -а, м. Разм. Той, хто жыве, выхоўваецца без бацькі; сірата. [Параска:] — Сыночак ты мой харошы, цураецца цябе твой бацька. Бязбацькавічам будзеш расці...… 31 бязбожнасць, -і, ж. Адсутнасць веры ў бога, адмаўленне бога. 32 бязбожнік, -а, м. 1. Чалавек, які не прызнае, адмаўляе бога, не верыць у яго існаванне; атэіст. Казалі, што.. [Ян] бязродны і бязбожнік. Не ходзіць у касцёл. Пестрак.… 33 бязбожніца, -ы, ж. Жан. да бязбожнік. 34 бязбожніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бязбожніка, бязбожніцтва. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай, — Нешта бязбожніцкае, д'ябальскае, — гаварыла яна.… 35 бязбожніцтва, -а, н. Крытычныя, скептычныя або адмоўныя адносіны да існавання бога; вальнадумства. Міколкаў бацька, калі надакучала маці яму сваімі жальбамі на сынава… 36 бязбожны, -ая, -ае. 1. Які не прызнае бога; атэістычны. Гаспадар нашых душ [рэб Шмар'е] пільнаваў нас ад бязбожнай літаратуры. Бядуля. 2. Разм. Неймаверны, несумленны.… 37 бязбольны, -ая, -ае. Які не выклікае болю, фізічных пакут. Бязбольнае выдаленне зуба. 38 бязбоязнасць, -і, ж. Уласцівасць бязбоязнага; бясстрашнасць. 39 бязбоязны, -ая, -ае. Які не ведае боязі, страху; бясстрашны. Бязбоязны чалавек. 40 бязбровы, -ая, -ае. Без броў, а таксама які мае ледзь прыкметныя (звычайна светлыя) бровы. На пажоўклай ад часу паперы захаваўся здымак: двое маладых хлопцаў стаялі…