41 бязважкасць, -і, ж. Уласцівасць і стан бязважкага. Толькі ў космасе, пры палёце па інерцыі даводзіцца сустракацца з бязважкасцю. Гамолка. 42 бязважкі, -ая, -ае. Які мае вельмі нязначную, малую вагу; лёгкі. Ён ужо даўно не браў яе рукі ў сваю, і цяпер яму здалося, што рука нейкая бязважкая. Асіпенка.… 43 бязвер'е, -я, н. Адсутнасць веры, упэўненасці ў чым-н.; нявер'е. Трывожна было і на душы Клямта. Але ён не паддаваўся бязвер'ю: ён наогул не быў схільны марочыць… 44 бязверхі, -ая, -ае. Такі, у якога няма верху, верхавіны. Бязверхая бяроза. 45 бязветранасць, -і, ж. Адсутнасць ветру; ціхае надвор'е. Шум лесу — гэта песні дрэў, а дрэвы пяюць і ў бязветранасць. Хомчанка. 46 бязветраніца, -ы, ж. Ціхае, бязветранае надвор'е. Хвоі і ў ціхую бязветраніцу роўна і спакойна шумяць. Чорны. 47 бязветраны, -ая, -ае. Без ветру; ціхі, спакойны. Улетку, у бязветраны час, хвоя гамоніць уначы і стаіць нерухома ў гарачы дзень. Шамякін. Найлепшы клёў язёў назіраецца… 48 бязвечыць, -чу, -чыш, -чыць; незак., каго. Разм. Нявечыць, знявечваць; калечыць. [Фельчар:] — На, выпі гэты парашок, можа ўбачыш, што мы цябе лечым, а не бязвечым.… 49 бязвізавы, -ая, -ае. Які робіцца без візы. Бязвізавы праезд. 50 бязвіннасць, -і, ж. Адсутнасць віны; нявіннасць. 51 бязвінны, -ая, -ае. Які не мае віны; нявінны. [Лазарэўская:] — Самае важнае, што ў нас Савецкая ўлада, а яна не дазволіць нікому крыўдзіць бязвіннага чалавека.… 52 бязвоблачнасць, -і, ж. Уласцівасць бязвоблачнага. Бязвоблачнасць неба. 53 бязвоблачны, -ая, -ае. 1. Ясны, без воблакаў. Бязвоблачнае неба. Бязвоблачны дзень. 2. перан. Нічым не засмучаны; светлы, шчаслівы. Бязвоблачнае каханне. □ [Пятру]… 54 бязвобразнасць, -і, ж. Уласцівасць бязвобразнага. 55 бязвобразны, -ая, -ае. Які не вызначаецца вобразнасцю, наяўнасцю паэтычных вобразаў. Бязвобразнае мысленне. 56 бязводдзе, -я, н. Адсутнасць, нястача вады, вільгаці. Па голым стэпе, па бязводдзі, па спечанай, як блін, зямлі паўзлі, бы вусені, стагоддзі, пакуль у бездань не… 57 бязводны, -ая, -ае. 1. Пазбаўлены вады, вільгаці. На шмат кіламетраў цягнуліся бязводныя, высушаныя гарачым ліпеньскім сонцам палі. Шамякін. 2. Які не мае ў… 58 бязвокі, -ая, -ае. Аднавокі; без вачэй; сляпы; які дрэнна бачыць. 59 бязволле, -я, н. Адсутнасць сілы волі, слабахарактарнасць. Але адных дакораў было мала: адчувалася патрэба паспавядацца перад кім-небудзь, прызнацца ў сваім бязволлі… 60 бязвольнасць, -і, ж. Уласцівасць бязвольнага; бязволле. А цяпер.. [Ярашу] рабілася брыдка за ўласную слабасць і бязвольнасць і часта хацелася пайсці да Зосі на злосць…