141 бязмерны, -ая, -ае. 1. Які немагчыма або цяжка вымераць. Бязмерная глыбіня. Бязмерная вышыня. 2. перан. Надзвычайна глыбокі, моцны (пра пачуцці). Заламаў дзед… 142 бязмесячны, -ая, -ае. Не асветлены месяцам, без месячнага святла. Ноч выдалася бязмесячная. Лягчэй было заблудзіцца, чым знайсці парашуты. Новікаў. 143 бязмозгі, -ая, -ае. Разм. Дурны, бесталковы. [Конь:] — Каб ты бязмозгім Бараном не быў, Дык і брахаць бы не вучыўся. Корбан. 144 бязмоўнасць, -і, ж. Уласцівасць бязмоўнага. 145 бязмоўны, -ая, -ае. Які нічога не гаворыць, маўчыць. Была Аксіння бязмоўная, ціхая. Свядомасць вярталася да яе. Вярцінскі. // Які неахвотна гаворыць, не любіць… 146 бязмытны, -ая, -ае. Гіст. Бяспошлінны. 147 бязмэтнасць, -і, ж. Уласцівасць бязмэтнага; адсутнасць мэты. Бязмэтнасць існавання. 148 бязмэтны, -ая, -ае. Які не мае пэўнай мэты. [Мішурын і Вялічка] пайшлі далей і яшчэ гадзіны дзве мучыліся ў гэтай бязмэтнай хадзе. Чорны. 149 бязногі, -ая, -ае. Які не мае нагі, ног. [Карнейчык:] Падарыце, матачка, бязногаму няшчаснаму калеку. Крапіва. // Разм. Які не валодае нагамі, страціў здольнасць… 150 бязносы, -ая, -ае. У якога няма носа. Бязносы чалавек. Бязносы твар. // Без носіка. Бязносы чайнік. 151 бязрадаснасць, -і, ж. Уласцівасць бязрадаснага. 152 бязрадасны, -ая, -ае. Пазбаўлены радасці; невясёлы. Мы цешымся, калі набліжаемся да такой мяжы, што пакідае за сабою бязрадасны, цяжкі і пакутлівы кавалак жыцця,… 153 бязрогі, -ая, -ае. Які не мае рога, рог. Бязрогая карова. □ Так і цямнеюць на сцяне тыя бязрогія алені, на якія Ніна не можа без грэблівасці глядзець... Даніленка.… 154 бязродны, -ая, -ае. Які не мае родных, сваякоў. Бязродны сірата. // перан. Які страціў або парваў сувязь з сваім народам, сваёй краінай. Бязродны касмапаліт.… 155 бязросны, -ая, -ае. Без расы. Раніца наступнага дня выдалася бязросная, і Аляксей пачаў працу з усходам сонца. Шамякін. 156 бязрукі, -ая, -ае. Які не мае рукі, рук. Арсеню першыя дні ў дзіцячым доме было нялёгка. Не таму, што ён быў бязрукі. Нядзведскі. // перан. Няспрытны ў рабоце,… 157 бязрыб'е, -я, н. Адсутнасць або недахоп рыбы. На бязрыб'і і рак — рыба. Прыказка. 158 бязрыбны, -ая, -ае. У якім няма рыбы. Бязрыбная рэчка. 159 бязрэйкавы, -ая, -ае. Без рэек; які рухаецца не па рэйках. Бязрэйкавыя дарогі. Бязрэйкавы транспарт. 160 бязь, -і, ж. Баваўняная тканіна палатнянага перапляцення. Бязевая прасціна.