201 бярдыш, бердыша, м. Старадаўняя халодная зброя — баявая сякера ў форме паўмесяца на доўгім дрэўку. 202 бярлог, берлагу, м. Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан. // Свіное логава. У адным хляве і берлагу І… 203 бярлога, -і, ДМ -лозе, ж. Тое, што і бярлог. 204 бярложны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бярлогі. Бярложны мядзведзь. 205 бярно, -а; мн. бёрны, -аў; н. Абл. Бервяно. [Сотнікаў] узяў цёплую, падгарэлую з аднаго боку бульбіну і прываліўся плячыма да беленых бёрнаў сцяны. Быкаў. 206 бяроза, -ы, ж. 1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць… 207 бярозавік, -а і -у, м. 1. -у. Бярозавы сок. Нахіліўшыся да нязграбнага асінавага карытца, .. [дзяўчына] чэрпае насатым кубкам халодны бярозавік, маленькімі глыткамі… 208 бярозавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да бярозы. Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы — За… 209 бярозка, -і, ДМ -зцы; Р мн. -зак; ж. 1. Памянш. да бяроза; невялікая бяроза. 2. Травяністая расліна сямейства бярозкавых з белымі ці ружовымі кветкамі і павойным… 210 бяроста, -ы, ДМ -сце, ж. Верхні белы слой бярозавай кары. [Бародка] стаяў на каленях і шчапаў з тоўстага сасновага палена лучыну, клаў яе ў пліту, пасля з бярозавага… 211 бяроставы, -ая, -ае. Зроблены з бяросты. Напіўся [стары] з бяроставай конаўкі, што ляжала схаванай у алешнікавым кусце. Лынькоў. 212 бярэзіна, -ы, ж. Тое, што і бяроза. 213 бярэзінка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Ласк. да бярэзіна; невялікая бярэзіна. 214 бярэзнік, -у, м., зб. 1. Бярозавы лес, хмызняк. На тым баку [рэчкі] бялеў малады бярэзнік, напалову затоплены веснавой паводкаю. Грахоўскі. Ходзіць ён [казёл]… 215 бярэма, -а, і бярэмя, -я, н. Такая колькасць чаго-н. (дроў, саломы, бульбоўніку і інш.), што можна абхапіць абедзвюма рукамі і панесці; ахапак. У хаце было цёпла:… 216 бяс..., прыстаўка (гл. бес...). Ужываецца замест “бес...” у першым складзе перад націскам, напрыклад: бяссонніца, бясхмар'е. 217 бяседа, -ы, ДМ -дзе, ж. Збор гасцей з пачастункам. Ды красна бяседа не ўзорамі, А ласкавымі прыгаворамі; Не ядвабнымі абрусамі, А ласкавымі прымусамі. Багдановіч.… 218 бяседнік, -а, м. Разм. Удзельнік бяседы. Бяседнікі ядуць і стравы хваляць. Якімовіч. 219 бяседны, -ая, -ае. Разм. Які мае адносіны да бяседы. Бяседны стол. Бяседны шум. 220 бяскарнасць, -і, ж. Стан бяскарнага.