281 бяссмертны, -ая, -ае. 1. Які вечна жыве; неўміручы. Народ бяссмертны. 2. Выс. Які застаецца назаўсёды ў памяці людзей; незабыўны. Бяссмертны подзвіг. □ Ён [Ленін]… 282 бяссмерце, -я, н. 1. Вечнае існаванне, няспыннае бытаванне. Бяссмерце прыроды. □ А ў несмяротнасці справы — і наша бяссмерце. Брыль. 2. Выс. Пасмертная слава.… 283 бясснежны, -ая, -ае. Пазбаўлены снегу, скупы на снег. Бясснежная зіма. 284 бяссонечны, -ая, -ае. Пазбаўлены сонца, сонечнага святла. Бяссонечны дзень. Бяссонечны клімат Ірландыі. 285 бяссонне, -я, н. Разм. Тое, што і бяссонніца. Людзі, стомленыя, знясіленыя ад бяссоння і трывогі, адразу валіліся на зямлю і засыналі. Мележ. 286 бяссоннік, -а, м. Разм. Той, хто не хоча спаць уначы. У вагоне было неяк.. зусім ціха. Мо таму, што заядлыя бяссоннікі матросы, якія ўвесь вечар гаманілі і ляскалі… 287 бяссонніца, -ы, ж. 1. Нездаровая адсутнасць сну. Клопікаў часцяком наведваўся ў бальніцу са сваімі раматусамі, бяссонніцамі і іншымі нуднымі старэчымі хваробамі.… 288 бяссонны, -ая, -ае. Які праводзіцца без сну. Ніна Андрэеўна глядзела на.. [мужаў] засмучаны абветраны твар, на чырвоныя ад бяссонных начэй вочы. Якімовіч. //… 289 бясспрэчна. 1. Прысл. да бясспрэчны. 2. у знач. пабочн. Несумненна, вядома. Той каляндар адрыўны, што на сценцы ў бацькоў, — Кніга, бясспрэчна, карысная для хлапчукоў.… 290 бясспрэчнасць, -і, ж. Уласцівасць бясспрэчнага. Бясспрэчнасць довадаў. 291 бясспрэчны, -ая, -ае. Які не выклікае пярэчанняў, спрэчак; несумненны, відавочны. Бясспрэчная ісціна. Бясспрэчнае палажэнне. Бясспрэчны факт. □ Чалавек без руху… 292 бяссрэбранік, -а, м. Бескарыслівы чалавек. 293 бяссрэбраніца, -ы, ж. Жан. да бяссрэбранік. 294 бясстраснасць, -і, ж. Уласцівасць бясстраснага, раўнадушнасць, абыякавасць. Бясстраснасць стылю. 295 бясстрасны, -ая, -ае. Які пазбаўлены страсці; не выяўляе страснасці. Бясстрасны голас. Бясстрасны твар. 296 бясстратнасць, -і, ж. Уласцівасць бясстратнага. 297 бясстратны, -ая, -ае. Які не прыносіць страты. Бясстратнае прадпрыемства. 298 бясстрашнасць, -і, ж. Уласцівасць бясстрашнага; адвага, смеласць. Бясстрашнасць разведчыка. 299 бясстрашны, -ая, -ае. Які не ведае страху; адважны, смелы. Камандзір — то бясстрашны ў баю Чалавек, Камандзір — не палохаецца Небяспек. Куляшоў. 300 бясструнны, -ая, -ае. Які не мае струн. ◊ Бясструнная балалайка — пра балбатлівага чалавека, пустазвона.