301 бяссуфіксны, -ая, -ае. Што ўтвараецца без дапамогі суфіксаў. Бяссуфікснае ўтварэнне назоўнікаў. 302 бяссцёкавы, -ая, -ае. Які не мае сцёку. Бяссцёкавае возера. 303 бяссэнсавасць, -і, ж. Уласцівасць бяссэнсавага. 304 бяссэнсавы, -ая, -ае. Тое, што і бяссэнсны. 305 бяссэнсіца, -ы, ж. Разм. Тое, што не мае сэнсу; недарэчнасць, глупства, лухта. Фармалістычная бяссэнсіца. 306 бяссэнснасць, -і, ж. Уласцівасць бяссэнснага; недарэчнасць. Бяссэнснасць учынку. □ Нейкае .. няяснае адчуванне бяссэнснасці такога жыцця, якім жыве ён, пачуццё адзіноты… 307 бяссэнсны, -ая, -ае. 1. У якім адсутнічае сэнс, змест. Паўтараць бяссэнсныя словы. Бяссэнсны адказ. Бяссэнсны выраз. 2. Пазбаўлены разумных падстаў; недарэчны,… 308 бястактнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бястактнага; адсутнасць такту, далікатнасці. 2. Бястактныя паводзіны; бястактны ўчынак. Дапусціць бястактнасць. □ Ці не зраблю… 309 бястактны, -ая, -ае. Які не выяўляе такту ў абыходжанні з кім-н.; нетактоўны. Бястактны чалавек. // Які сведчыць пра адсутнасць такту. Бястактнае пытанне. □ І… 310 бясталентны, -ая, -ае. Пазбаўлены таленту, бяздарны. 311 бястарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад'язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз… 312 бястарны, -ая, -ае. Спец. Без тары. Бястарная перавозка збожжа. 313 бястэкставы, -ая, -ае. Пры якім няма тэксту. Бястэкставы малюнак. 314 бясфабульны, -ая, -ае. Які не мае фабулы (пра літаратурны твор і пад.). 315 бясформеннасць, -і, ж. Уласцівасць бясформеннага. 316 бясформенны, -ая, -ае. Які не мае выразна акрэсленай формы. Па берагах канала ляжалі высокія бясформенныя груды рудой балотнай зямлі. Краўчанка. У такія светлыя ночы… 317 бясхатнік, -а, м. Разм. Той, хто не мае хаты. У Скіп'ёўскім Пераброддзі аселі і забудаваліся пасля восені дзевяцьсот семнаццатага года тутэйшыя беззямельцы і бясхатнікі.… 318 бясхвосты, -ая, -ае. Які не мае хваста; куртаты. Бясхвосты кот, певень. 319 бясхібнасць, -і, ж. Уласцівасць бясхібнага; адсутнасць хібаў, памылак. Бясхібнасць поглядаў. Бясхібнасць вывадаў. 320 бясхібны, -ая, -ае. Які не мае недахопаў, якому неўласцівы хібы. Бясхібныя доказы. Бясхібнае пачуццё.