321 бясхлеб'е, -я, н. Разм. Тое, што і бясхлебіца. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб'я, з холаду. Вітка. 322 бясхлебіца, -ы, ж. Адсутнасць, нястача хлеба. З любоўю прыбяры, [хлебароб], усё да каліўца, абмалаці да зярнятка! Каб поўным-поўныя былі засекі ў краіне. Каб не… 323 бясхлебны, -ая, -ае. Для якога характэрны адсутнасць, нястача хлеба. У цяжкія бясхлебныя гады прадала.. [гаспадыня] дом і пераехала ў Ташкент. Васілевіч. 324 бясхмар'е, -я, н. Адсутнасць хмар; чыстае неба. Добры жаўранак бясхмар'е Прывітаў Лірычнай гамай І пазваў на неба сонца З-за лясоў, З-за небакраю... Карызна. //… 325 бясхмарнасць, -і, ж. Уласцівасць бясхмарнага. 326 бясхмарны, -ая, -ае. 1. Без хмар; ясны. Ноч была з ціхім водсветам зорнага бясхмарнага неба. Чорны. Кветкі даверліва пазіралі ў бясхмарны блакіт неба. Марціновіч.… 327 бясценевы, -ая, -ае. Які не ўтварае ценю. Марына ўключыла вялізную бясценевую лямпу. Марціновіч. 328 бясцэнак, -нку, м. У выразе: за бясцэнак (пра куплю-продаж) — вельмі танна. Часцей за ўсё.. [Лявона] можна было сустрэць на рынку ці ў сваім райцэнтры, дзе ён… 329 бясцэннасць, -і, ж. 1. Тое, чаму няма цаны, высокая каштоўнасць чаго-н. Бясцэннасць скарбаў сусветнай культуры. 2. Тое, што страціла сваю вартасць, стала малакаштоўным.… 330 бясцэнны, -ая, -ае. Які мае вельмі вялікую вартасць, вельмі дарагі, вельмі каштоўны. Бясцэнны скарб. □ Баранаў убачыў валы, порах, гарматы, узброеных людзей, а… 331 бясцяглавы, -ая, -ае. Гіст. Свабодны ад цягла. Бясцяглавы мужык. 332 бясчассе, -я, н. Уст. Пара непаладак, час грамадскага і культурнага застою. 333 бясчуласць, -і, ж. Стан бясчулага. 334 бясчулы, -ая, -ае. 1. Які не мае здольнасці адчуваць; пазбаўлены гэтай здольнасці ў выніку чаго-н. Бясчулае цела. □ У вачах маіх стаяў гэты раптоўна выбухнуўшы… 335 бясчынства, -а, н. Грубае парушэнне парадку, агульнапрынятых нормаў; вельмі благі, непрыстойны ўчынак. [Скуратовіч:] — Вы думаеце, гэта адно каля нас робіцца такое… 336 бясшвовы, -ая, -ае. Зроблены без швоў. Бясшвовая труба. 337 бясшкоднасць, -і, ж. Уласцівасць бясшкоднага. 338 бясшкодны, -ая, -ае. Які не робіць шкоды. Бясшкодны сродак. 339 бясшлюбнасць, -і, ж. Халастое або незамужняе жыццё. 340 бясшлюбны, -ая, -ае. Без шлюбу або па-за шлюбам (жыццё, быт, існаванне і пад.).