261 бяспокрыўны, -ая, -ае. Без покрыва, пазбаўлены покрыва. Бяспокрыўная сяўба люцэрны. Бяспокрыўныя травы. 262 бясполы, -ая, -ае. Які не мае прыкмет полу. ○ Бясполае размнажэнне гл. размнажэнне. 263 бяспошлінны, -ая, -ае. Свабодны ад аблажэння пошлінай. Бяспошлінны гандаль. Бяспошлінны порт. 264 бяспраўе, -я, н. Адсутнасць правоў (грамадзянскіх, палітычных або якіх-н. іншых). Бяспраўе раба ў рабаўладальніцкім грамадстве. Бяспраўе жанчыны ў капіталістычных… 265 бяспраўнасць, -і, ж. Стан бяспраўнага. Палітычная бяспраўнасць. 266 бяспраўны, -ая, -ае. Які не мае палітычных і грамадзянскіх правоў; пазбаўлены правоў. Сялянства ў царскай Расіі было пагарджаным і бяспраўным. □ Лабановіч на гэты… 267 бяспройгрышны, -ая, -ае. Які не дае пройгрышу. Бяспройгрышная пазыка, латарэя. 268 бяспрыкладнасць, -і, ж. Уласцівасць бяспрыкладнага. 269 бяспрыкладны, -ая, -ае. Які не мае сабе роўнага або падобнага. Навечна застануцца ў памяці беларускага народа тыя бяспрыкладныя па свайму гераізму баявыя аперацыі,… 270 бяссеткавы, -ая, -ае. Які робіцца без прымянення сеткавых прылад. Бяссеткавая лоўля рыбы. 271 бяссілле, -я, н. 1. Недахоп, адсутнасць фізічных сіл; крайняя слабасць. Часам мільгалі ў ваччу нейкія чорныя кропкі. Камісар апускаў у бяссіллі галаву, прынікаючы… 272 бяссілы, -ая, -ае. Разм. Тое, што і бяссільны. Рукі, ногі — усё рабілася такім бяссілым, што хацелася сесці. Мележ. 273 бяссільны, -ая, -ае. 1. Які не мае фізічных сіл; вельмі слабы. Хлопец кінуўся падымаць таварыша. Але бяссільнае цела інжынера хілілася долу, і тут толькі хлопец… 274 бяссківічныя, -ых. Надклас ніжэйшых вадзяных пазваночных падтыпу чарапных (міногі, міксіны і пад.). 275 бясслаўе, -я, н. Няслава, ганьба. Імгла зялёная імгліць Па-над дарожным палатном. Чые тут войскі не ішлі, Каб стаць затым бясслаўя тлом! Калачынскі. 276 бясслаўны, -ая, -ае. Які не заслугоўвае славы, не пакрыты славай, няслаўны; ганебны. Бясслаўнае адступленне. □ Калі ж варожыя палкі Прыйшлі таптаць маю радзіму,… 277 бясследны, -ая, -ае. Які не пакідае пасля сябе ніякіх слядоў. Бясследнае знікненне. 278 бясслёзны, -ая, -ае. Які не мае слёз. Бясслёзная журба. 279 бясслоўны, -ая, -ае. Выказаны без слоў. Бясслоўны дакор. // Пра чалавека, які не любіць гаварыць; маўклівы. [Лагуновіч:] — Але тут [у калгасніц], акрамя ўсіх бядот,… 280 бяссмертнік, -у, м., зб. Назва рада травяністых раслін з сухімі кветкамі, якія не вянуць; імартэль, сухацвет. Пад акном разросся куст бэзу, дацвіталі вяргіні і бяссмертнікі.…