121 бязлесіца, -ы, ж. Адсутнасць лесу, лясоў; бязлессе. [Клімат] — не адзіная прычына бязлесіцы стэпаў. Гавеман. 122 бязлесны, -ая, -ае. Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці. Сачанка.… 123 бязлессе, -я, н. Поўная адсутнасць лясоў. Характэрная рыса тундры — яе бязлессе. □ Але да базы нашай заставалася прайсці па бязлессю амаль паўсотні кіламетраў.… 124 бязлікі, -ая, -ае. Пазбаўлены характэрных адметных рыс; шэры, невыразны. Як ні стараліся акцёры ажывіць свае ролі, нічога з гэтага не атрымалася, вобразы так… 125 бязлісты, -ая, -ае. Які не мае лісця. Убярэцца лес бязлісты У гарнітур свой зялёны, Шугне вырай галасісты. Колас. Зялёныя гонкія сосны ўперамежку з елкамі і бязлістымі… 126 бязлітаснасць, -і, ж. Уласцівасць бязлітаснага; неміласэрнасць, жорсткасць. Алік зразумеў, што мастацтва, музыка, жывапіс, спорт — гэта не яго стыхія, бо там трэба… 127 бязлітасны, -ая, -ае. Які не мае літасці, жалю, спачування. Бязлітасны чалавек. □ Але вораг напаў на маю бацькаўшчыну, каварны, бязлітасны, люты вораг. Гарбук. Патапавіч… 128 бязлітасць, -і, ж. Тое, што і бязлітаснасць. [Габрусь:] — Гэта ўсё грэх мучыць мяне за маю бязлітасць і бяздушнасць... Чарот. 129 бязлобы, -ая, -ае. Пра чалавека з малым ілбом. Так і глядзела [хата] на свет, як сам гаспадар, заўсёды зажмураны Данька, стары Хамёнак, бязлобая галава якога… 130 бязлопасцевы, -ая, -ае. Які не мае лопасці, без лопасцей. Бязлопасцевае вясло. 131 бязлюддзе, -я, н. Адсутнасць людзей. [Агата] ў душы рада была, што на такім марозным бязлюддзі трапіўся свой чалавек. Сабаленка. // Недахоп у патрэбных людзях.… 132 бязлюднасць, -і, ж. Уласцівасць бязлюднага; адсутнасць людзей; незаселенасць. Толькі дарожныя знакі, вымытыя да бледнасці, адзінока тырчалі пры дарозе і нібы вартавалі… 133 бязлюдны, -ая, -ае. Ненаселены або маланаселены. Толькі свае песні спявае.. [лясны жаваранак] у бязлюдных мясцінах, дзе рэдка бывае чалавек, і мала хто чуе іх.… 134 бязмала, прысл. Разм. Без малога, амаль, каля. Было бязмала тры гадзіны дня. □ З поля сабраў [мужык] вось Коп пяць бязмала. Купала. 135 бязматачны, -ая, -ае. У пчалярстве — які застаўся без маткі (пра вулей, рой). 136 бязмежжа, -а, н. 1. Бязмежны прастор. Так і бачыш бяздонную сінь зімовага неба, залітага халодным святлом месяца, адчуваеш вышыню і бязмежжа аснежаных прастораў.… 137 бязмежнасць, -і, ж. Уласцівасць бязмежнага. 138 бязмежны, -ая, -ае. 1. Які не мае бачных межаў, бяскрайні. Тайга — гэта бязмежны зялёны акіян, у якім свае няпісаныя законы, прыкметы, не ведаючы якіх можна і… 139 бязмен, -а, м. Ручная рычажная або спружынная вага. Азіраючыся, [Данік] адчыніў адрынку і ўбачыў у кутку каля дзвярэй бязмен: з булавешкай, але без кручка, на… 140 бязмернасць, -і, ж. Уласцівасць бязмернага; бязмежнасць. Бязмернасць прасторы. Бязмернасць шчасця.