81 бяздзетнасць, -і, ж. 1. Бясплоднасць, няздольнасць мець дзяцей. 2. Адсутнасць сваіх дзяцей. 82 бяздзетны, -ая, -ае. 1. Які не можа мець дзяцей, бясплодны. У Эмы няма цяпер пакойчыка з асобным ходам, яна жыла ў нейкіх пенсіянераў, пры якіх быў яшчэ жанаты… 83 бяздзетуха, -і, ДМ -тусе, ж. Разм. Бяздзетная жанчына. Сама Антоля бяздзетуха і старая ўжо, не можа адна даць рады сваёй гаспадарцы. Якімовіч. 84 бяздоглядны, -ая, -ае. Які расце, жыве без догляду. [Алесь] хацеў бы цяпер быць табе [настаўніцы] удзячным за падарунак яго амаль бяздогляднаму малалецтву. Брыль.… 85 бяздоказнасць, -і, ж. Уласцівасць бяздоказнага; адсутнасць доказаў; недаказанасць. Бяздоказнасць абвінавачання. 86 бяздоказны, -ая, -ае. Не падмацаваны доказамі; недаказаны, галаслоўны. Не разумеў я аднаго, чым кіраваўся і што думаў Мятлюг, выступаючы з такой бяздоказнай крытыкай… 87 бяздолле, -я, н. Разм. Адсутнасць шчаслівай долі; нядоля. Плакала маладзіца над сваім бяздоллем, і квас, які піла, быў з горкімі слязамі. Хадкевіч. 88 бяздольнасць, -і, ж. Уласцівасць бяздольнага; бяздолле. 89 бяздольнік, -а, м. Разм. Той, у каго няма шчаслівай долі; нешчаслівы чалавек. 90 бяздольніца, -ы, ж. Разм. Жан. да бяздольнік. 91 бяздольны, -ая, -ае. Які не мае шчаслівай долі; няшчасны. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. Багдановіч.… 92 бяздомак, -мка, м. Разм. Той, хто не мае свайго жылля і сям'і; беспрытульны чалавек, валацуга. [Каліта:] — Усе маюць свае хаты, адзін старшыня, як бяздомак, жыве… 93 бяздомнасць, -і, ж. Стан бяздомнага; беспрытульнасць. 94 бяздомнік, -а, м. Разм. Бяздомны чалавек. [Ліда] яшчэ толькі-толькі распускаецца ў прыгожую кветку, з мілага нявіннага падлетка перараджаецца ў маладую дзяўчыну,… 95 бяздомніца, -ы, ж. Разм. Жан. да бяздомнік. 96 бяздомніцтва, -а, н. Тое, што і бяздомнасць. Дык вось ён які, новы паваротак у жыцці! У якім жыцці? У бяздомніцтве, у блуканні паміж небам і зямлёю. Колас. 97 бяздомнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. Бадзяцца, не маючы свайго жылля, сям'і. // Рэдка бываць дома, з сям'ёй. — Рыта, ты да мяне несправядлівая, — пярэчыць Барыс.… 98 бяздомны, -ая, -ае. Які не мае жылля; беспрытульны. Кім толькі не быў, якіх толькі прафесій не паспытаў Мікола за сваё бяздомнае, вандроўнае жыццё. Машара. //… 99 бяздоннасць, -і, ж. Уласцівасць бяздоннага; бязмерная глыбіня. 100 бяздонне, -я, ж. Тое, што і бездань. А над гэтым [снежным] прасторам разгортвалася бяздонне яснага прадвясенняга неба. Колас. Потым хлопцаў доўга гушкаў параход…