61 бязвольны, -ая, -ае. Які не мае сілы волі; нерашучы, слабахарактарны. Бязвольная натура. □ [Лабановіч:] — Няўжо мы, Алесь, такія бязвольныя, што гэтых спакус не… 62 бязвусы, -ая, -ае. 1. Без вусоў. Тут [у лагеры] былі людзі розных узростаў: бязвусыя юнакі і такія, як Карп Маеўскі. Шамякін. 2. Безасцюковы. Бязвусая пшаніца.… 63 бязвухі, -ая, -ае. Без вуха, аднавухі; без вушэй. // Без вушка. Бязвухі збан. 64 бязвыезны, -ая, -ае. Аб працяглым без выездаў жыцці, знаходжанні на адным месцы. 65 бязвыплатны, -ая, -ае. Бясплатны, дармавы. Бязвыплатная дапамога. Бязвыплатнае карыстанне. 66 бязвыхаднасць, -і, ж. Тое, што і безвыходнасць. Бязвыхаднасць становішча. 67 бязвыхадны, -ая, -ае. Тое, што і безвыходны. 68 бязглуздасць, -і, ж. Уласцівасць бязглуздага; недарэчнасць. Бязглуздасць становішча. Бязглуздасць намеру. 69 бязглуздзіца, -ы, ж. Разм. Тое, што пярэчыць сэнсу; глупства, недарэчнасць. [Зёлкін:] Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі. Крапіва.… 70 бязглузды, -ая, -ае. 1. Неразумны; які нічога не разумее; бесталковы. Бязглузды чалавек. // Які выражае адсутнасць думкі; тупы. Бязглузды выгляд. 2. Пазбаўлены… 71 бязгрэшнасць, -і, ж. Уласцівасць бязгрэшнага. Максім Багдановіч —прыхільнік маральнай бязгрэшнасці чалавека; ён услаўляе маральную чысціню адносін да цудоўнага тварэння… 72 бязгрэшны, -ая, -ае. 1. Які не зрабіў граху, правіннасці; маральна чысты. Бязгрэшны чалавек. Бязгрэшнае дзіця. 2. Які не мае ў сабе нічога агіднага, дрэннага;… 73 бязгучнасць, -і, ж. Цішыня, маўклівасць. Сярод белай зімовай бязгучнасці бягуць цені каня, саней і хлопца ў кажусе. Лужанін. 74 бязгучны, -ая, -ае. Які не суправаджаецца гукам, бясшумны. Пад раніцу з захаду паднялася цёмная хмара. Цяжкая, шырокая, яна павольна ўздымалася ў неба, гасячы… 75 бяздарнасць, -і, ж. 1. Уласцівасць бяздарнага; адсутнасць здольнасці, таленту. Апрача таго, гэта значыла б прызнацца ў сваёй бяздарнасці. Дубоўка. 2. Бяздарны чалавек;… 76 бяздарны, -ая, -ае. Які не мае здольнасці, таленту. Бяздарны артыст. □ Урач яна [Гаецкая] была бяздарны, але арганізатар неблагі. Шамякін. // Выкананы неталенавіта… 77 бяздзейнасць, -і, ж. Адсутнасць дзейнасці; пасіўнасць. Неспакойная душа [Кірылы Арлоўскага] ніяк не магла пагадзіцца нават з самай малою нерухавасцю, абыякавасцю,… 78 бяздзейнікавы, -ая, -ае. У граматыцы — які не мае ў сваім саставе дзейніка; бессуб'ектны. Бяздзейнікавы сказ. 79 бяздзейнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Не праяўляць дзейнасці; пасіўнічаць. Вярнуцца ў Шумілава і чакаць світання — значыць бяздзейнічаць. Чарнышэвіч. // Не працаваць,… 80 бяздзейны, -ая, -ае. Які не праяўляе дзейнасці; недастаткова энергічны, пасіўны. Бяздзейны чалавек. // Не звязаны з якой-н. дзейнасцю або заняткам. Бяздзейнае…