На запыт знайшоўся 31 артыкул

  1. 21
    чохаўка — чханне.
    Як напала чохаўка, нічым запыніць не магла.
  2. 22
    чохнуць — лінуць.
    Дождж як чохнуў, здалося, што неба абваліцца.
  3. 23
    чубасіць — моцна ліцца.
    Дождж гэтак чубасіў, аж усё ў руччы гудзела.
  4. 24
    чугай — апранаха з аўчыны.
    Дзед бабі чугай шыіць, // А ў бабы душа ныіць...
  5. 25
    чулы; чулейшы — здаровы, дужы; здаравейшы.
    Як бы яна ўжо была чулейшая, дык хоць бы козачку кінула на племя.
  6. 26
    чуні — абутак.
    Нейкія чуні ўздзеў, вайлакоў не было.
  7. 27
    чурчом — ручаём.
    Са стрэх чурчом ліецца.
  8. 28
    чутнейшы — гучнейшы, галаснейшы.
    У лагеры песні складалі, якія чутнейшыя былі, якія не зайшліся.
  9. 29
    чылінда — няўмека, гультайка.
    За добрым мужам і чылінда жонка.
  10. 30
    чысцядзь, чысцяк — чыстае месца, расцяроб.
    Мала-памалу прадраліся з гушчару на чысцядзь.
  11. 31
    чычыліць — есці, грызці, тачыць.
    Малыя так чычыляць хлеб, як тыя мышы.
12

Паведаміць пра недакладнасьць