-
1
Мае й блохі былі падохлі. — Прыказвае той, хто апавядае, як яму некалі здарыўся вялікі пярэпалах.
-
2
Мае красенцы, мае сушэнцы, зівайця, як сьвякроў на нявестку, або як мачыха на падчырыцу. — Прыказвае ткальля, калі затыкае кросны.
-
3
Мае сані бягуць самі. — Жартуюць дзеці, калі коўзаюцца на санках з гары.
-
4
Мае слугі пагнуліся ў дугі. — Прыказвае той, чые работнікі ці па хваробе ці таму, што незадаволеныя, слаба працуюць.
-
5
Маім салам ды па маей скуры мажа. — Прыказвае той, каму нехта дагаджае ягонай-жа працай.
-
6
Маіш статак, трэба мець і ўпадак. — Разважаюць таго, хто мае нейкі ўбытак у гаспадарцы.
-
7
Майстра, майстра, - ня псуй клін! — Прыказваюць, калі няўмека бярэцца за паважную работу.
-
8
Май усяго даволі, а бяды ніколі. — Пажаданьні дабра.
-
9
Маладось - дурнось. —
1. Прыказваюць старыя, калі ім успамінаюць іхныя памылкі й дурноту ў іх маладыя гады.
2. Гэтак старыя прыказваюць на непаважныя паводзіны маладых. -
10
Маленькі сабачка да веку шчаня. — Прыказваюць на малога брахуна-лайдака.
-
11
Мал залатнік ды дораг. — Прыказваюць малыя людзі, калі іх нехта ганьбуе за рост.
-
12
Малоя - цалоя, а большая - папалам. — Гутарка аб благім мліве. Прыказваюць аб работніку, які шпарка робе, але ягоная работа дрэннай якасьці.
-
13
Малы жук ды вялікі гук. — Калі малы чалавек ды вялікага крыку наробе.
-
14
Малыя дзеці - малы й клопат, а вялікія дзеці - вялікі й клопат. — Прыказваюць бацькі, калі ёсьць шмат выдаткаў на большых дзяцей або калі дзеці распусныя ды робяць бацьком шмат клопату.
-
15
Малыя дзеці спаць ні даюць, вялікія дзеці жыць ні даюць. — Наракаюць гэтак бацькі, калі іхныя дзеці іх крыўдзяць.
-
16
Маляр мажа ды ня еўшы спаць ляжа. — Прыказваюць мастаку, калі ягоная праца матар'яльна яго не забясьпечвае.
-
17
Мама есьці! - Адкуль прышлі весьці? — Жартуе маці, калі дзеці есьці просяць.
-
18
Мама, мама! Вось мяне хлопцы любюць, бо калі выйду на вуліцу, дык за кулакамі сьвету ня віджу. — Жарт на прыказку: «Хто любіцца, той чубіцца».
-
19
Мана наверх выйдзя. — Гэтак разважаюць таго, хто наракае, што на яго ўзлажылі нейкую напасьць, наманілі.
-
20
Марац мацая за паліц. — І ў сакавіку бывае сьцюдзена ў рукі.
На запыт знайшлося 34 артыкулы
Паведаміць пра недакладнасьць