На запыт знайшлося 188 артыкулаў

  1. 41
    Пакуль чужы сабака забрэша, дык свой і ўкуся. — Пакуль чужы слова благое скажа, свой цяжка пакрыўдзе.
  2. 42
    Пакуляў вочы. — Шырака расчыніў вочы.
  3. 43
    Па ласым куся я й вады нап'юся. — Прыказвае практыкоўны селянін, які ня гоніцца за дарагім, смачным пітвом, але яму посьля смашнай ласай ежы добра й вады напіцца.
  4. 44
    Палезшы за жукам, будзіш у брудзя. — Калі прыстанеш у сяброўства зь нячыстым на паводзіны чалавекам, апынешся ў вялікай няпрыемнасьці.
  5. 45
    Паліц аб паліц ні ўдара. — Выказваньне аб гультаю.
  6. 46
    Палкая сэрца скора пірагарая. — Шчырыя, з палкай натурай людзі доўга ня жывуць.
  7. 47
    Пальца німа чым завінуць. — Прыказваюць, калі хочуць выказаць нейчую беднасьць на адзежу.
  8. 48
    Памажы падняць, дык будзім міняць. — Прыказваецца таму, хто ўвачавідкі хоча ашукаць. З казкі: Гандляр коньмі прасіў гаспадара памагчы падняць ягонага каня, і тады ён памяняе гэтага каня на гаспадаровага.
  9. 49
    Памёрці ні памрэш, а часы патрэш. — Жартуюць найчасьцей з таго, які прыкідаецца хворым ды час траце бяз працы.
  10. 50
    Паміняў быка на індыка. — Калі нехта, мяняючы, моцна ашукаўся.
  11. 51
    Паміняў гаршчок на гліну. — Калі нехта пры гандлі чыста ашукаўся.
  12. 52
    Па мне ніхай хоць воўк траву есьць. — Гавора той, хто ня хоча ўмешвацца ў чужыя справы.
  13. 53
    Памог, як кашаль у хваробя. — Калі нехта, памагаючы, пашкодзіць.
  14. 54
    Пана клянуць, а ў пана бруха расьце. — Сама клёнка шкоды ня робе.
  15. 55
    Пан гаўном напхан. — Пра хамаватага пана.
  16. 56
    Па нітачца клубочка шукаюць. — Калі па ледзь значных адзнаках і здагадках вінавайцу даходзяць.
  17. 57
    Пан кладзе пічаць, а мужык глядзіць, адкуль пачаць. — Аб спрыце селяніна, які й багатага ды вучонага пана хоча ашукаць.
  18. 58
    Пану верна ні служы, жонцы праўды ні кажы, з жыдам шчыра ні дружы й здольнікаў ні бяры. — З казкі: - Панскі лясьнік прызнаўся ў сакрэце жонцы. Жонка нахвалілася суседцы-жыдоўцы. Жыд данёс пану. Пан прысудзіў лясьніка павесіць. Вешаць яго згадзіўся лясьнікоў здольнік, каб яму засталася лясьнікова гаспадарка. Лясьнік тады й аб'явіў гэтую прыказку.
  19. 59
    Паны сваруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. — Прыказка бадай што з часоў прыгону, калі абшарнікі рабілі адзін на другога заезды й бралі да гэтага сваіх сялян. Прыказваюць, калі валадары дзеляць народ на дзьве партыі або на дзьве веры, ды правакуюць біцца адзін з другім.
  20. 60
    Па няволі ні плачуць. — Гэтак прыказвалі сяляне, калі ў 1941 годзе бальшавікі зь Беларусі ўцякалі.

Паведаміць пра недакладнасьць