1 А там Бог бацька. — Прыказваюць тыя, што спадзяюцца на нейкае паляпшэньне. 2 Атросься ды й панёсься. — Прыказваюць аб тым, які нарабіў крутні-няпрыемнасьці й сам нейдзе ўцёк. 3 А ты, воўча, сядзі моўча. — Калі злачынец іншых абвінавачвае ў злачынстве.