-
1
А наш андрэй за ўсіх мудрэй. — Гэтак прыказваюць на пахвалу рызыканта.
-
2
Ані рухнуў, ані вухнуў. — Прыказваюць таму, які за зробленую ласку не сказаў ні «дзякуй», ні благога слова, бо-ж навет і сьвіньня, калі адыходзіць задаволеная ад карыта, дык рухне, а калі незадоволеная, дык вухне.
-
3
Ані той дух. — Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць.
-
4
Ані тоя туды. — Прыказваецца аб чалавеку, які не даецца ўгаварыць.
-
5
Ані цыбулькі, ані ўкрышыць у што. — Калі няма чаго есьці, дык не галоўная бяда, што няма цыбулькі, але што няма ў што яе ўкрышыць.
На запыт знайшлося 5 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць