На запыт знайшлося 84 артыкулы

  1. 21
    Хоць гаршком называй, алі ў печ ні стаўляй. — Такой бяды паніжэньне маральнае, але ня трэба чыніць крыўды фізычнае.
  2. 22
    Хоць гол ды восьцір. — Аб тым, хто хоць бедны, ды рызыкант, сьмелы й адважны.
  3. 23
    Хоць да касьцёла й пайду, алі паціраў ані шэпну. — Прыказвае той, каго некуды гвалтам заганяюць, а шчыра працаваць там ён ня будзе.
  4. 24
    Хоць жывот нарушу, алі зьесьці мушу. — Гэтак жартуюць пры ядзе, калі страва смачная.
  5. 25
    Хоць за вала, абы дома ні была. — Аб дзеўцы, якая стараецца выйсьці замуж хоць за каго, абы дзеўкай не старэцца.
  6. 26
    Хоць і ні рад, ды гатоў. — Кажа той, хто прымушаны падпарадкавацца праву.
  7. 27
    Хоць і ня родзя, алі насеньня ня зводзя. — Аб вельмі благой зямлі.
  8. 28
    Хоць і па шэлігу луста, алі кішэнь пуста. — Хоць і танна прадаецца хлеб ці іншыя рэчы, але калі няма грошы, дык ня купіш.
  9. 29
    Хоць і сто лет, алі сораму нет. — Аб старой працоўнай жывёле й старой людзіне. Старасьць ня ганьба, калі старая жывёла выконвае сваю працу, а старая людзіна свае абавязкі.
  10. 30
    Хоць і сьмешна, алі ні пацешна. — Смех накіраваны супроць нас не дае ўцехі.
  11. 31
    Хоць і трашчу, ды ні пушчу. — Гэтак кажа лёд увосень.
  12. 32
    Хоць кажух застаўлю, алі на сваім пастаўлю. — Прыказвае ўпарты й настойлівы пры спрэчцы.
  13. 33
    Хоць кішэнь пуста, алі душа чыста. — Хоць бедны, але з чыстым сумленьнем.
  14. 34
    Хоць латаная, алі ні хватаная. — Прыказна сумленнага чалавека аб тым, што ён і бедны, але ня злодзей.
  15. 35
    Хоць мы гультаі, алі й вы ні артаі. — Гэта адказ ка абразьлівае слова «гультай», калі яго кажа той, хто мае яшчэ большыя недахопы.
  16. 36
    Хоць ні трашчу, алі пушчу. — Гэтак кажа лёд вясной.
  17. 37
    Хоць ня ўежна, дык улежна. — Прыказвае той, хто мае хоць і малую плату, але затое работа лёгкая.
  18. 38
    Хоць ты й лыкам шыт, алі мой бацька быў. — Прызнаньне да свайго бацькі прастака. З казкі: Дачка гэтак галасіла-прыгаварвала па сваім памерлым бацьку.
  19. 39
    Хоць украду, алі прывяду. — Кажа той, хто прыракае, што аддасьць доўг.
  20. 40
    Хоць украў, алі добра схаваў. — Адказ таго, якога вінавацяць у нейкім злачынстве, але праўна ён чысты.

Паведаміць пра недакладнасьць