На запыт знайшлося 84 артыкулы

  1. 81
    Хто хоча прапасьці, ніхай ідзе красьці. — Злодзей веку не дажыве, а калі й жыве, дык марнее ў вязьніцы.
  2. 82
    Хто цягня, таго паганяюць. — Паслушнага заўсёды пасылаюць на цяжкую працу.
  3. 83
    Хто чужога ні шануя, той свайго мець ня будзя. — Хто прывык да нядбайнасьці, калі працаваў на чужой рабоце, гэтак сама нядбайна будзе ён абыходзіць із сваёй маемасьцяй і таму сваей гаспадаркі й не нажыве.
  4. 84
    Худы, гарбаты, на сілу багаты. — Заўвага практычных людзей, якія па выглядзе чалавека ўгадваюць ягоную сілу.

Паведаміць пра недакладнасьць