-
1
Шалы да дабра ні давядуць. — Перасьцярога дзецям ці падлеткам, каб у вялікія жарты не заходзілі, бо часта яны канчаюцца сьлязьмі.
-
2
Шанаваць, як бруд на шчэпках. — Аб благім чалавеку, якога трэба шанаваць не дзеля таго, што ён заслужыў на пашану, а за тое, каб ён прыкрасьці не нарабіў.
-
3
Шануй адзежу дома, а адзежка цябе ў людзях зашануя. — Гэтак старэйшыя навучаюць дзяцей і моладзь, каб яны рупіліся аб сваей адзежы, бо калі адзежа будзе выглядаць прыстойна, дык і самую асобу будуць шанаваць, як паважнага чалавека.
-
4
Шануй яго, як гаўно на трэсцы. — Пра асобу, якой дагаджаюць не за дабро, але каб прыкрасьці не рабіў.
-
5
Шапка сіня, верх зялёны! — Гэтак жартам адказваюць, калі нехта прышоўшы ў хату сказаў: «Нех бэньдзя пахвалёны!»
-
6
Шастом галавы ні дастаць. — Аб ханабэрыстым чалавеку, які высака трымае галаву.
-
7
Шатырся кума: у суседа бяседа! — Гэтак узахвочваюць адна адну сяброўкі, калі пачуюць, што пасуседзтву робіцца вясельле, ці грамадзкая забава.
На запыт знайшлося 7 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць