-
1
Што будзя міру, тоя й бабінаму сыну. — Аб тым, хто найменш дбае пра нейкую грамадзкую небясьпеку.
-
2
Што вінін, дык аддаць павінін. — Прыказка пры спрэчках за даўгі.
-
3
Што галава, то й розум. — У дурной галаве дурны й розум. Прыказваюць таму, хто нейкую дурасьць скажа ці зробе.
-
4
Што год, дык удод. — Гэтак жартуюць, калі ў нейкай сям'і часта дзеці родзяцца.
-
5
Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве. — Жартуюць з таго, хто хваліцца, што шмат работы робе. З казкі: Дзеўка хвалілася дзяцюку, што шмат кудзелі спрадае: - «Што дзень, дык кудзель, а ў суботу дзьве». Калі дзеўка нейдзе адышлася, дзяцюк узяў ейныя ключы ад кубла ды схаваў у прасьніцы за кудзелю. Калі дзяцюк ізноў прышоў праз тры тыдні, дык дзеўка пачала наракаць, што ейныя ключы ад кубла прапалі тады, як гэты дзяцюк у яе быў. Тады дзяцюк залажыў руку ў кудзелю за прасьніцу, выняў тыя ключы ды аддаў дзеўцы.
-
6
Што занадта, таго й сьвіньня ні ядуць. — Калі нехта ў кампаніі ўжывае няпрыстойныя слосвы.
-
7
Што з возу ўпала - лічы прапала. — Няварта траціць часу на пошукі таго, што безнадзейна загінула.
-
8
Што каму баліць, той тоя й студзя. — Калі нехта стараецца пазбыцца бяды ці няпрыемнасьці, што яму дакучае.
-
9
Што каму на ўме, той тоя й чаўпе. — Што каму болей рупе, той тое й успамінае, аб тым гавара.
-
10
Што край, то й звычай. — Кажны край мае свае асаблівыя звычаі.
-
11
Што найбольшы пісака, дык найгоршы сабака. — Гэтак сяляне адклікаліся аб расейскіх пісарах урадоўцах.
-
12
Што ня міла самому, дык ня жыч і другому. — Навука сумленных бацькоў сваім дзецям.
-
13
Што пасеіш, тоя й пажнеш. —
1. У простым сэньсе аб добрым збожавым насеньні, зь якога гаспадар дачакаецца й добрага збожжа.
2. Калі будзем дабро людзям рабіць, дык і людзі будуць добра адплачваць. -
14
Што ручкі зробюць, тоя плечкі зносюць. — Што для сябе зробіш, тое й мець будзеш.
-
15
Што твэго, тоя й мэго, а што мэго, дык тобя ніц да тэго. — Прыказваюць таму, хто галіцца на чужую маемасьць, але сваю ўважае за незачэпную. Прыказка яўна гістарычная, у якой адбілася тое, як Палякі ставіліся да Вялікага Княства Літоўскага.
-
16
Што торба, то ня мех; што праўда, то ня грэх. — Прыказка таму, хто крыўдзіцца, калі яму праўду ў вочы гавораць.
-
17
Што ты мне на душу серыш? — Калі нехта ўвачавідкі зьдзекуецца.
-
18
Што ты робіш на гарэ гразь. — Аб тым, хто выкрывае злачынствы ці злаўжываньні нейкага ашуканца, псуючы яму справу й робячы яму сорам.
-
19
Што ты ў старца кій адбіраіш. — Аб тым, хто крыўдзе бездапаможнага чалавека.
-
20
Што ты чаўпеш дуба смалянога. — Аб тым, хто відавочную хлусьню гавора.
На запыт знайшлося 26 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць