- 21
- 22
-
23
пятніца
зморшчыцца як сухая пятніца. Жарт. Няўхв. Насмешл. Пра чалавека, што вельмі зморшчыўся незадаволена. Нос., 49. ≺ Пятніца - посны дзень.
выскаліць зубы як сабака на пятніцу. Гл. сабака.
гарэць як у пятніцу. Шарк. Пра гарэнне сырых дроў. Высл., 304. ≺ Параўноўваецца з пятніцай, відаць, таму, што гэта быў посны дзень і печ палілі не на поўную сілу.
глядзець бы серэда на п'ятніцу. Гл. серада.
зморшчыцца як серада на пятніцу. Гл. серада.
знаць як сабака пятніцу. Гл. сабака.
надзьмуцца як серада на пятніцу. Гл. серада.
скрывіцца як з серады на пятніцу. Гл. серада.
скрывіцца як серада на пятніцу. Гл. серада. - 24
- 25
- 26
-
27
Пятруля
капацца як Пятруля ў торбе. Іўеў. Няўхв. Здзекл. Пра чалавека, які павольна кудысьці збіраецца. Сцяшковіч, 618. -
28
Пятруся
калупацца як Пятруся ў торбе. Іўеў. Няўхв. Даніловіч, 243. Тое ж. -
29
пятун
быць над бабамі бы петун над курамі. Слуцк. Насмешл. Пра задзірыстага, ганарлівага мужчыну, што хоча быць першым і паважаным у жаноцкім гурце. Сержпутоўскі 2000, 88. -
30
пятух
грудзі як у петуха калені. Ушацк. Насмешл. Пра неразвітыя худаватыя грудзі падлетка. Барадулін, 118.
уцякаць як курыца ад петуха. Гл. курыца.
худорлявые як петухі. Жытк. Насмешл. Пра цыбатых падлеткаў. ТС 5, 259.
штурхацца як петухі. Мсцісл. Няўхв. Пра задзірлівых падлеткаў ці дарослых. Юрчанка 1977, 119.
як буцян перад петухом. Гл. буцян.
як квакуха перад петухом. Гл. квакуха.
патрэбна як петуху стамеска (тэлефон). Мсцісл. Іран. Здзекл. Пра нешта, зусім непатрэбнае. Юрчанка, 194.
бегчы як пятух за курыцай. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што спрытна, імпэтна бегае. Юрчанка, 195.
дзівіцца як пятух на гусіху. Мсцісл. Насмешл. Пра чалавека, што недаўменна глядзіць, дзівіцца. Юрчанка, 195.
завішчаць як аблуплены пятух. Няўхв. Пра чалавека, які ад нечага моцна закрычаў. Ляцкий, 12.
зайздросціць каму як пятух гусаку. Мсцісл. Жарт. Пра моцную зайздрасць каму-н. Юрчанка, 195.
падцыгаць (падскокваць) як пятух. Слон. Насмешл. Пра чалавека, які смешна ходзіць. Высл., 359.
разысціся як пятух на сметніку. Маст. Няўхв. Пра чалавека, што задужа раскрычаўся, раскамандаваўся. Даніловіч, 243.
скакаць як пятух. Зэльв., Івац. Насмешл. Пра забіяку, задзірыстага хлопца. Сцяцко 2005, 50; ЗЗайкі.
сердзіцца як пятух [тэй]. Смал. п. Няўхв. Пра сярдзітага задзірыстага чалавека. Добр., Смол., 762.
трапятацца як пятух у гаросе. Зэльв. Іран. Пра мітусню, трапятанне каго-н. Даніловіч, 243.
успыхваць як пятух. Мсцісл. Юрчанка, 195. Тое, што сярдзіцца як пятух.
хадзіць як пятух перад курыцай. Мсцісл. Насмешл. Пра паводзіны ганарлівага, зухаватага чалавека. Юрчанка, 195. - 31
-
32
п'яўка
гідкі як п'яўка. Няўхв. Пра брыдкага, гідкага чалавека. Янк., Пар., 39.
напіцца (упіцца) як п'яўка. Ваўк. п. Няўхв. Пра моцна п'янага чалавека. Federowski, 230; Янк., Пар., 175.
смактаць як п'яўка кроў. 1. Пра чалавека, які нешта прагна п'е. 2. Асудж. Пра чалавека, які здзекуецца з іншага, выціскае з яго жыццёвыя сілы. Янк., 428.
шчыры як п'яўка. Іран. Пра некага небяспечнага эгаістычнага чалавека. Янк., 442.
як п'яўка ўпіліцца. Ваўк. п. Няўхв. Пра чалавека, які прыстаў неадчэпна. Federowski, 321. -
33
пяхцер
сапсці як пяхцер. Мсцісл. Пра чалавека, якому цяжка дыхаць. Юрчанка, 195. ≺ Пяхцер - вяровачная сетка, у якую кладуць сена.
як пяхцер. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека тоўстага, тлустага. Юрчанка, 195. -
34
пяць
знаць як свае пяць пальцаў. Ухв. Пра дасканалае веданне кагосьці ці чагосьці кімсьці. Янкоўскі, 97.
плаваць як тапор за пяць грошай. Гл. тапор.
трымацца як за пяць тузоў. Мсцісл. Пра ганарыстага чалавека, які імкнецца добра выглядаць. Юрчанка, 184.
У начальства як у барсука - у адну нару пяць выхадаў. Гл. барсук. - 35
- 36
-
37
пяяць
Жывем як песні пяем. Гл. песня.
Гаворыць як пяець, а слухаць нечага. Няўхв. Пра чалавека, што прыгожа гаворыць, але пустое. ПП 2, 384.
На запыт знайшлося 37 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць