21 дарэктар // дырэктар Дарэктар. Уст. Дамашні настаўнік. Трахім шкадаваў свайго адзінага сына і вучыў яго спачатку ў вандроўных настаўнікаў, так званых «дарэктараў», потым… 22 даследчык // доследнік Даследчык. Той, хто вывучае, даследуе што-н.; вучоны. Я, напрыклад, не ведаю ніводнага іншага даследчыка беларускай літаратуры, які б так глыбока, з… 23 даследчыцкі // даследчы // доследніцкі // доследны Даследчыцкі. Які мае адносіны да даследчыка, вучонага. Ян Чачот - першы пісьменнік, які ў цэнтры ўвагі сваёй творчасці і даследчыцкай дзейнасці паставіў… 24 даспелены // даспелы Даспелены. Такі, якому далі магчымасць выспець, даведзены да поўнай спеласці. Сінонім: выспелены. Здаецца, нахіліўся б і набраў у акіяне чыстага блакіту… 25 дастасавальны // дастасаваны Дастасавальны. Які можна скарыстаць, прывесці ў адпаведнасць з чым-н. Да акцёрскай работы дастасавальны цалкам словы Ўл.Маякоўскага: «Изводишь единого… 26 дасягальнасць // дасягненне / дасяжнасць Дасягальнасць. Магчымасць дасягнуць чаго-н. Дасягальнасць гэтых жывых істот абуджае ў чалавеку дзіўныя інстынкты. Маладосць. Дасягненне. Станоўчы вынік… 27 даходлівы // даходны Даходлівы. Які лёгка ўспрымаецца, даходзіць да свядомасці; зразумелы. Сінонім: даступны. Манера пісьма Хв. Шынклера вельмі простая, даходлівая. Л.Арабей.… 28 дваісты // двайны // падвойны Дваісты. 1. Які сумяшчае ў сабе дзве розныя якасці. Сінонім: супярэчлівы. Ганна слухала яго з дваістым пачуццём: павагі да смеласці, рашучасці яго… 29 дваранскі // дваровы // дварцовы // дварэцкі // дворніцкі Дваранскі. Які мае адносіны да двараніна, дваранства. Пан падлоўчы быў родам дзесь з Гарадзеншчыны і паходзіў, як ён казаў сам, з старога дваранскага… 30 дзедаўскі // дзядоўскі Дзедаўскі. Які мае адносіны да дзеда; атрыманы ў спадчыну ад продкаў. Ваяводам на Палессе трэба паслаць пана Даўнаровіча. Ён мясцовы, мае там дзедаўскія… 31 дзейны // дзейсны Дзейны. Надзвычай энергічны, актыўны. Цётка - з выгляду камлюкаватая, някідкая, з нявідным, нібы высечаным са звычайнага кавалка дрэва тварам - вельмі… 32 дзелавіты // дзелавы Дзелавіты. Старанны і ўмелы ў рабоце, талковы; вопытны, спрактыкаваны ў справах. Ён, Францыск Скарына, хоць не багаты, але здольны і вучоны, настойлівы… 33 дзівакаваты // дзівацкі // дзівосны // дзіўны Дзівакаваты. Крыху дзівацкі, з адзнакамі дзівацтва. Невялічкае і крыху дзівакаватае пісьмо павярнула зусім у іншы бок думкі Лабановіча. Я.Колас. Дзівацкі.… 34 дзірваністы // дзярністы // дзярновы Дзірваністы. Пераплецены карэннем травы; пакрыты дзірваном. За Парэччам, на дзірваністым, гладкім, як талерка, выгане прырода сама стварыла пасадачную… 35 дзяцінець // дзяцініцца Дзяцінець. Разм. Траціць развагу, выжываць з розуму (звычайна пра старых). Дзяцінець ужо стаў стары, нічога не зробіш - гады... Дзяцініцца. Разм. Паводзіць… 36 добраахвотніцкі // обраахвотны Добраахвотніцкі. Які мае адносіны да добраахвотніка; з добраахвотнікаў. У Беларусі фарміраваліся добраахвотніцкія атрады Чырвонага Крыжа для адпраўкі… 37 догма // догмат Догма. Палажэнне, якое прымаецца за бясспрэчную ісціну, нязменную для ўсіх часоў і розных умоў. Сапраўдная навука не можа грунтавацца на догмах. Догмат.… 38 домбра // домра Домбра. Казахскі народны струнны музычны інструмент (на дзве струны) з корпусам акруглай формы. Домбра акына і яго песні славяць працу казахскага народа… 39 драбната // драбніца // драбяза // дробязь Драбната. зб. Дробныя істоты, прадметы. Заспявала, загаманіла лясная птушыная драбната. М.Ваданосаў. || Пра дзяцей. - На руках у яе засталося чацвёра… 40 драбнець // драбніць Драбнець. Станавіцца драбнейшым, памяншацца. Дождж драбнеў, далёка над ракой успыхвалі чырвоныя, што ноччу, сполахі. І.Пташнікаў. Драбніць. 1. Дзяліць…