Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  і  о  у  я  
 
Старонкі: 1  2  3  4  5  6  


На ваш запыт знойдзены 103 артыкулы

  1. Ні адны чорт лапці стаптаў, пакуль роўных сабраў. — Аб тых, што з аднолькавымі заганамі пажаніліся ці сьсябраваліся.
  2. Ні аднэй казе вока вылізя. — Гэтак жартуюць, калі спадзяюцца, што гэтага дня ці гэтай начы некаму здарыцца нейкая нечаканасьць ці бяда. Прыказка з казкі: Жыдоўскі парабак раніцай у вялікі мароз пашоў статак карміць і крукам скуб сена з тарпы, а тут каза пачала лезьці да сена. Ён як кінуў крукам на казу, дык і выбіў вока. Падаваўшы статку, парабак прыйшоў у хату, грэе перад печчу рукі й, як быццам сам да сабе, гавора: «Вось вялікі мароз. Напэўна ні аднэй казе вока вылізя». Калі гаспадар гэта пачуў, пабег глядзець сваіх козаў, аж у ваднэй казы й няма вока.
  3. Ні бацька спраўляў і ня сын паганяя. — Гутарка тут аб кані. Гэтак прыказваюць, калі нехта нядбайна абыходзіцца з чужой снасьцяй ці маемасьцяй.
  4. Ні бача сава, якава сама. — Калі нехта абмаўляе іншых за іхныя недахопы, а сам мае яшчэ большыя.
  5. Ні Богу сьвечку, ні чорту качарга. — Аб няшкодным, але бескарысным чалавеку.
  6. Ні будзі ліха, калі сьпіць. — Калі нейкая звадка ці спрэчка супакоілася, дык трэба ўважаць, каб ізноў не распачалася.
  7. Ні бяры да галавы. — Гэтак разважаюць чалавека, каб не бедаваў па малавартаснай страце, а шанаваў лепш сваё здароўе.
  8. Ні вікавоя, а ракавоя. — Прыказваюць аб часовай страце, якая будзе адчувацца толькі адзін год, прыкладам: недарод збожжа.
  9. Ніводнага годнага. — Калі некага ці нечага шмат, але ўсё бязвартаснае, усё дрэнь.
  10. Ні гадзься кот сытым салам. — Пра ганарыстую асобу, што пагарджае людьмі вартнейшымі за сябе.
  11. Ні глядзіць ні вока, ні бока. — Прыказваюць аб работніку, які працуе гонка, але ягоная работа няўдалая, зь хібамі.
  12. Ні гуляй у карты - ня будзь упарты. А будзіш гуляць - будуць скуру драць. — Гэтак перасьцерагаюць гульцоў у карты.
  13. Ні дай Бог сьвіньні рог, а мужыку панства. — Прыказваюць аб тым, хто нажывае вялікую гаспадарку ды занадта патрабавальны да сваіх работнікаў. Або калі нехта выб'ецца ў вялікія ўрадоўцы ды зьдзекуецца над народам.
  14. Ні дай Божа чужымі дзяцьмі пасылаць. — Прыказвае войчым ці мачыха, калі пасынкі ці падчырыцы ня слухаюць іхных загадаў.
  15. Ні дай і ні лай. — Калі бедны пойдзе да багатага прасіць нейкай дапамогі, дык багаты хоць і дапаможа, але аблае.
  16. Нідасол на стале, а пірасол на сьпіне. — У простым сэньсе: недасоленую страву дасольваюць, а за перасоленую караюць. Прыказваюць майстру, каб ён не сапсаваў матар'ялу, бо за яго будзе плаціць.
  17. Ні даць, ні ўзяць (ні дабавіць, ні ўбавіць). — Кажуць аб дзьвюх вельмі да сябе падобных рэчах ці асобах.
  18. Ні дома, ні замужам. — Прыказваюць аб чалавеку, які з аднаго месца працы сарваўся, а на другое не згадзіўся. Прыказка паходзе ад тае дзеўкі, што вышла замуж, але адышла ад мужа.
  19. Ніжанаты б'е жонку, а бязьдзетны - дзяцей. — Прыказваюць аб тым, які хваліцца, што каб ён меў сілу на сьвеце, дык усюды парадак зрабіў і ўсе добрасумленна выконвалі-б свае абавязкі. Так, як і нежанаты кажа, што ўпартую жонку зрабіў-бы пакорнай, а бязьдзетны - што дзяцей-неслухаў зрабіў-бы паслушнымі.
  20. Ні жаніўся - тры анучы. Ажаніўся - тры анучы. — Прыказвае жанаты, у якога матар'яльньт стан посьля жанімства не палепшыўся. Прыказка паходзе з казкі-жарту: Неўзабаве посьля вясельля малады муж абуваўся ў лапці, выціраў каравыя анучы й прыказваў як-бы сам сабе: «Ні жаніўся - тры анучы. Ажаніўся - тры анучы». А маладая жонка пачула гэта ды кінула яму гэткую самую каравую анучыну, кажучы: «Ні бядуй, што тры анучы - на табе чацьвертую». Муж наракаў не за тое, што меў тры анучыны, але за гэта, што ўзяў жонку гультайку, што навет ануч не памые, а трэба іх выціраць з гразі, каб абвярцець каля нагі.

Старонкі: 1  2  3  4  5  6  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019