Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
б  д  ё  ж  й  к  л  м  н  п  р  т  ў  х  ш  
 
Старонкі: 1  2  3  


На ваш запыт знойдзены 57 артыкулаў

  1. Ад барады тры пядзі да вады. — Кажуць таму, хто без патрэбы зайшоў у чужую хату й кажа, што хацеў вады (яму напамінаюць пра ягоную натуральную ваду).
  2. Ад Бога грэх і ад людзей сьмех. — Гэтак наракае чалавек сам на сябе, калі зрабіў нейкі праступак праз сваю сваволю.
  3. Адвага або мёд п'е, або кайданы трэ. — Калі адважны чын удасца, дык чалавек будзе раскашавацца ў шчасьці, калі-ж ня ўдасца, дык загіне ў кайданох.
  4. Адвага й гарады бярэ. — Толькі адважны можа лічыць на ўдачу.
  5. Адвага ні зьнівага. — Адвага заўсёды добрая прыкмета чалавечага характару.
  6. Адважны ні баіцца ніўдачы. — Адважны заўсёды пэўны ў сваей перамозе.
  7. Адважны - пан важны. — Адважнага паважаюць ня толькі ягоныя прыяцелі, але й ворагі.
  8. Адважны п'е мёд, а раздум ваду. — Людзі адважныя, сьмелае рызыкі, звычайна жывуць у дастатку, а разважлівыя найчасьцей бедна, бо мала дзеюць.
  9. Ад вастрогу й ад торбы ні адмовішся. — І нявінны можа папасьці ў вастрог і кажны можа зьбяднець ды стацца ўбогім.
  10. Ад Грамніцаў зімы траціна, а да хлеба палавіна. — Сялянская заўвага. Ад Грамніцаў, 2-га лютага, застаецца зімы адзін месяц, але да новага хлеба трэба чакаць паўгода, бо толькі ў жніўні бывае новы хлеб.
  11. Аддай рукамі, а хадзі нагамі. — Кажа той, хто пазычыў грошы ці што іншае, ды трэба шмат разоў хадзіць, каб спагнаць доўг.
  12. Аддай сучку, а сам брашы. — Кажа той, каго высьмейваюць, што паслугоўваецца несумленнымі (сабакаватымі) абаронцамі.
  13. Аддам на сьвятое «ніколі». — Кажуць пра безнадзейнага даўжніка.
  14. Аддасьць на тым сьвеце вугальчыкам. — Кажуць пра такога даўжніка, які за зробленае дабро адплачвае злом. Калі на тым сьвеце ягоны дабрадзей будзе гарэць у пекле, дык ён падкіне вугальчыкаў.
  15. Ад'еда сэрца. — Аб апрыкроніку, што шмат дакучае.
  16. Адзін багуцкі і той ня людзкі. — Кажуць пра дзіця, калі яно адно, але недарэчнае ці благое.
  17. Адзін вырай вясны ня робя. — Першая навіна можа быць і хвальшывай. Лепш пачакаць і паглядзець, ці яна спраўдзіцца.
  18. Адзін дасуж ды нядуж. — Хоць адзін і можа абдумаць добра справу, але часта ня ў сілах зрабіць вялікае работы.
  19. Адзін задзіраха, другі ніспусьцяха. — Калі абое роўныя пачынаюць звадку.
  20. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. — Прыказваецца, калі аднаму працаўніку трэба пракарміць шмат дармаедаў або вялікую непрацаздольную сям'ю.

Старонкі: 1  2  3  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019