На запыт знайшлося 4 артыкулы

  1. 1
    Аж вочы на лоб лезуць. — Прыказваецца пры падыманьні нечага цяжкога.
  2. 2
    Аж вушы вянуць. — Прыказваюць, калі нехта пры грамадзе бяз сораму выказвае брыдотныя словы, а таксама калі чуецца дакучлівы плач.
  3. 3
    Аж зімля стогня. — Прыказваюць пры гарматняй страляніне ці грымотах.
  4. 4
    Аж з скуры вон лезе. — Калі нехта з усіх сіл намагаецца нечага дасягнуць.

Паведаміць пра недакладнасьць