Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  у  ы  э  я  
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт знойдзены 24 артыкулы

  1. Ці ажаніцца - ці ўтапіцца. — Прыказвае той, хто няўдала ажаніўся.
  2. Ці вас поля насеіна? — Гэтак угаварваюць сваіх блізкіх, каб не сварылкя ці ня біліся, бо іх і так ня шмат.
  3. Ці відзілі вы гэткага? — Калі нейкі дзівак вытварае нейкія вар'яцкія штукі.
  4. Цігаў воўк, пацягнулі й ваўка. — Аб злачынцы, які крыўдзіў людзей, а нарэшце й сам папаўся.
  5. Ці даўна тоя было, а ўжо й за ракой ведаюць. — Прыказвае той, навіна аб благіх паводзінах якога шпарка разышлася.
  6. Ці-ж вочы драць, калі ня хоча браць? — Жартам адказвае дзеўка, якой ніхто ня сватае, калі ў яе пытаюць, чаму яна замуж ня ідзе.
  7. Ціліпаіцца, як варона на калку. — Прыказваюць таму, хто сядзіць, дрэме й галавой цяліпае.
  8. Ціляты язык адажвалі. — Прыказваюць на дзяцей, якія ад сораму ці пагневаўшыся, ня хочуць гаварыць.
  9. Ці мне гэта піршыня? — Прыказвае той, каму не давяраюць выконваць нейкай работы ці справы.
  10. Ці мой грош шчарбаты? — Кажа той, у каго ня хочуць браць грошы на аплату выдаткаў пры супольнай пачостцы.
  11. Ці ня мышы з вас носяць. — Жартуюць з падлеткаў, калі яны часта есьці просяць.
  12. Ці плач, ці галасі, дык рады ні дасі. — Аб безнадзейнай справе.
  13. Ці саву аб пень - саве ліха, ці пнём саве - саве ліха. — Прыказваюць, каб сказаць, што спосаб катаваньня ці забойства ня робе розьніцы для таго, каго катуюць ці забіваюць.
  14. Ці сьвет зышоў клінам? — Адказвае той, каму адмовілі ў сяброўстве.
  15. Ціт, Ціт, ідзі малаціць! - Жывот баліць! - Ціт, Ціт, ідзі есьці! - А дзе-ж мая вялікая лыжка? — Жарт. Прыказваюць хітраму гультаю.
  16. Ці ты зубы замаўляіш, ці мяне за дурня маіш? — Пытаньне таму, хто вядзе хітрую гутарку, каб ашукаць.
  17. Ці ты кпіш, ці дарогі пытаіш? — Калі нехта пачынае хітрую й двузначную гутарку.
  18. Ці ў калгас, ці ў Катлас. — Гаварылі ў 1930-1931 гадох сяляне, калі іх заганялі ў калгасы, бо ў Котласе загінеш раптам, а ў калгасе будзеш гінуць паволі.
  19. Ці ў мяне коз воз ці дзяцей загарадка? — Гэтак жартуе самотны гуляка, калі яму напамінаюць, што ён неашчадна жыве.
  20. Ціхая вада грэблю рыя. — Калі спакойны, ціхі чалавек вялікія справы пачынае рабіць, добрыя або благія.

Старонкі: 1  2  
 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019