Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  е  ё  і  у  ы  э  я  


На ваш запыт знойдзены 9 артыкулаў

  1. Цябе дурны поп хрысьціў. — Кажуць гэтак на дзівака, які вырабляе вар'яцкія штукі.
  2. Цябе толькі па сьмерць пасылаць. — Прыказка да таго, хто заўсёды позьніцца, бо калі-б ён замарудзіў сьмерць прывесьці, гэта было-б добра.
  3. Цябе тут і мухі зьядуць. — Кажуць выканаўцу маруднай працяглай работы.
  4. Цябе ўсюды поўна. — Аб тым, хто ўмешваецца ў кажную чужую справу.
  5. Цягніцца, як кішка. — Лаюць таго, хто марудна ходзе.
  6. Цягнуць, як жыдоўскія коні. — Прыказваюць да тых, што нясуладна працуюць. Калі аднаго каня сьцебануць пугай, дык ён дасьць у хамут ды стане; сьцебануць другога пасьля гэтага, той гэтаксама дасьць у хамут і стане, а воз будзе стаяць на месцы.
  7. Цяжак воз? дык па гужох! — Так кажа, так і робе пылкі безразважлівы чалавек, пры выпадковых няўдачах.
  8. Цяжка й будавацца, і прававацца. — Прыказвае той, хто мае адну з гэтых цяжкасьцяў.
  9. Цярпі Грышка - спасён будзіш. — Прыказваюць да таго, хто церпіць нейкае несправядлівае абвінавачаньне.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019