Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Прыказкі Лагойшчыны (1933 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  в  з  о  р  у  


На ваш запыт знойдзены 20 артыкулаў

  1. Добраму чалавечку добра й у запечку, а благой благаце брыдка й на куце. — Заслужаны й паважаны чалавек свае павагі й славы ня траце й на другарадным месцы.
  2. Добра рабіў, але гаўном завяршыў. — Работа добра зробленая, але дрэнна закончаная.
  3. Добра той казаў. — Прымаўка, якую часта ўжываюць перад удалым выказам ці прыказкай.
  4. Добра ў людзях, алі цяжка ў грудзях.
    1. Аб тым, што хоць і добра часам жыць у чужым краі між чужых людзей у выгодзе, але ў грудзях баліць з нуды па родным краі.
    2. Прыказваюць гэтак, калі на заработках добра зарабляецца, але ад цяжкой працы баляць грудзі.
    3. Гэтак прыказвае нявестка, калі пайшла замуж у добрую хату, але ей там цяжка жыць, бо трэба кажнаму дагаджаць і за крыўду змаўчаць.
  5. Добрая далёка чуваць, а благоя яшчэ далей. — Напамінак маладым, каб яны ўстрымліваліся ад благіх паводзінаў і шанавалі сваю добрую славу.
  6. Добрая знаходка тапор за лавай. — Калі нехта хваліцца, што знайшоў рэч, якую гаспадар паклаў на сваім месцы.
  7. Добрая слава дома ляжыць, а благая далёка бяжыць. — Слава пра добрыя паводзіны гэтак далёка не разыходзіцца, як пра паводзіны благія.
  8. Добры дзень вам! - Ці рады вы нам? — Прывітваюцца жартаўліва неспадзяваныя госьці.
  9. Добры дзень таму, хто ў гэтым даму. — Прывітаньне-жарт прышоўшы ў чужую хату.
  10. Добры сябра таго ні дасьць, што благая зямелька. — Сялянская прыказка аб благой зямлі, якая хоць і скупа родзіць, але з году ў год жывіць, чаго й найлепшы сябра ня зробіць.
  11. Дождж ідзе - грыбы будуць. Дзеўкі растуць - бабы будуць. — Гэтак жартуюць, калі нарасьце шмат маладых дзяўчат.
  12. Долках сядзь, і на зямлі ногі пастаўляй. — Жартам прыказваюць таму, хто ня мае дзе сесьці.
  13. Доля мая чубатая - ніхто мяне ні сватая! — Жартам прыказвае тая дзяўчына, якой замуж не бяруць.
  14. Дорага лыжка да абеду. — Прыказвае той, які можа й пераплаціў за рэч, безь якой ня мог абыйсьціся.
  15. Дорага ня тое, што ў год, алі тоя, што ў рот.
    1. Прыказвае той, хто прадае ўборы, ці іншыя дарагія рэчы, каб купіць харчоў.
    2. Прыказвае той, хто пераплачвае за хлеб, ці за іншыя рэчы, якія вельмі патрэбныя.
  16. Дося блазнаваць, калі сталі й дзеці ўзнаваць. — Ня трэба вясьці пустой, няпрыстойнай гутаркі ў прысутнасьці дзяцей.
  17. Доўгі язык мая. — Прыказваюць аб тым, хто ня можа трымаць сакрэтаў.
  18. Доўгі, як жыдоўскі пачакай. — Ад жыда-гандляра часта доўга трэба чакаць заплаты-доўгу.
  19. Доўгія рукі мая. — Аб тым, хто любе хоць што ўкрасьці.
  20. Доўг ня грэя. — Селянін і ў пякучай патрэбе ня хоча залазіць у даўгі, а калі задаўжыўся - стараецца хутка яго вярнуць.

 
Прыказкі Лагойшчыны   Прыказкі Лагойшчыны
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019