На запыт знайшлося 13 артыкулаў

  1. 1
    Жыве з плеч ды ў печ. — Калі нехта жыве толькі сяньняшнім днём. Калі апошняя сарочка падралася, дык ён кідае яе ў печ і толькі тады думае аб другой.
  2. 2
    Жыве прыпіваючы. — Прыказваюць, калі чалавек жыве ў шчасьці.
  3. 3
    Жыве, як сыр у масьля купаіцца. — Прыказваюць, калі чалавек жыве ў вялікай выгодзе.
  4. 4
    Жывём як брацьця, а рахуімся як жыды. — Прыказваецца аб тых, якія жывуць міжсобку дружна ды за паслугі адзін аднаму аплачваюць, каб нікому ня было крыўдна.
  5. 5
    Жывём, як гарох пры дарозя - хто йдзе, той і скубе. — Прыказвае той, каго з усіх бакоў крыўдзяць.
  6. 6
    Жыві проста - пражывеш лет до ста. — Жыві памяркоўна, дык доўга пражывеш.
  7. 7
    Жывот аж трашчыць, а глытаўка яшчэ-б ела. — Жартуюць госьці, калі пад'елі, а на стале застаецца яшчэ шмат смачной ежы.
  8. 8
    Жывот баліць. Трэба ў сраку вады наліць. — Паставіць ліватыну.
  9. 9
    Жывоя кепства. — Прыказвае той, каго ўвачавідкі ашукваюць.
  10. 10
    Жывы-ж у зямлю ні палезіш. — Прыказвае той, каму блага жывецца, але й ня ўміраецца.
  11. 11
    Жывы жывоя й думая. — Пакуль чалавек жывы - хоць можа й стары - але думае далейшай рабоце й аб сродках на жыцьцё.
  12. 12
    Жытні колас вядзе голас. — Калі нехта пад'еў жытняга хлеба, дык яму й песьні на вуме, а ад жыдкой заціркі ці мяцьва не пяецца.
  13. 13
    Жыць то весіла, ды есьці нечага. — Прыказваюць бедныя мяшчане, або сяляне, якія трапілі на жыцьцё ў места.

Паведаміць пра недакладнасьць