Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна (2402 артыкулы)

Вынікі пошуку
 
а  б  в  г/ґ  д  е  ё  ж  з  і  к  л  м  н  п  р  с  т  у  ф  х  ц  ч  ш  ю  я  
а  б  в  е  і  л  н  о  р  у  э  


На ваш запыт знойдзены 14 артыкулаў

  1. грабёлка — грабянец, часадла.
    А пара-пара грабёлачкі шукаці, // А пара-пара русую коску часаці.
  2. грабіна — труна, дамавіна.
    Якую грабіну зробілі б, дык і з нечага.
  3. гравінь — гравій.
    Дарогу гравіням усыпалі.
  4. граміла — вялікі, здаравіла, моцны; яшчэ — няскладны.
    Грамілу гэтага толькі ў аглоблі запрагаць. Гэны граміла паверніцца, дык і перакуліць лёгка.
  5. грокат — грукат.
    Ён без нагі, паваліцца - будзіць грокату.
  6. гругніць — бубніць, мармытаць.
    Нешта гругніць, а я пра сваё думаю.
  7. груда — змерзлая глеба, без снегу.
    Па грудзі йсці - як на злом галавы.
  8. грудам — гуртам, юрмой.
    За ёй кавалеры грудам валяць.
  9. грузалкі — кавалачкі.
    Гарбуз разварыўся, толькі грузалачкі дзе-нідзе пападаюцца.
  10. грузь — цяжар.
    Такую грузь валок, во здаравіла.
  11. грыбёт — хрыбет.
    А пітух заядлы такі - курыцы выдраў увесь грыбёт.
  12. грывісты — з грываю.
    Конік у нас быў грывісты, спраўны, ляціць, а грыва віх-віх, як мурог пад ветрам.
  13. грыжанка — бручка.
    Грыжанка маладая смачная, хрупаіш і хрупаіш.
  14. грымотнік — зёлка.
    На лузе расцець грымотнік, рыхтык дзятлінка. Як гром грыміць, збіраюць, пасля свенцяць і кураць хату.

 
Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна   Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019