1 Класьці зубы на паліцу. — Прыказваюць, калі няма чаго есьці: «Прадам табе жыта, а сам палажу зубы на паліцу?». 2 Клін клінам выганяюць. — Прыказваюць, калі лечаць ці папраўляюць гэткім самым чынам, як было пашкоджана. 3 Кляне рукі складаючы. — Калі нехта некаму пагібелі зыча.