-
1
Кожнаму дразду па сваім гнязду. — Кажны нармальны чалавек рупіцца аб сваей сям'і, радні, народзе.
-
2
Кожнаму трэба сваю галамянку агрызьці. — Галамянка - голая костка. Даўней людзі мелі веру, што добрае й благое жыцьцё назначана кажнаму пры нараджэньні. Аднаму прызначана адгараваць сваё гора змалада, а другому пад старасьць.
-
3
Кожная какоша пад сябе капоша. — Кажны згортвае да сябе багацьце.
-
4
Кожны дурань да сябе цягне. — Кажны болей дбае аб сабе, як аб іншых.
-
5
Кожны кеп сваей пядзьдзю мера. — Кажны робе разьлік з свайго пагляду.
-
6
Кожны кравец сваім кроям, а кожны чалавек сваім строям. — Як у кажнага краўца ёсьць асаблівы вузор крою, гэтак і кажны чалавек мае сваю асаблівасьць у складзе цела й натуры.
-
7
Кожны кулік сваё балота хваля. — Кажны жыхар сваю краіну хвале.
-
8
Кожны прыгадвае свайму гору. — Кажны шукае выйсьця з свайго гора.
-
9
Кожны цыган сваю кабылу хваля. — Калі нехта расхвальвае сваё, хоць і благое.
-
10
Козамі сена ні варта глуміць. — Прыказваюць таму, хто прымушае піць гарэлку таго, што піць яе ня ўмее.
-
11
Колькг ні жыві, а ўміраць трэба. — Кажа чалавек, калі набліжаецца старасьць.
-
12
Колькі ваўка ні кармі, а ён усё ў лес глядзіць. — Прыказваюць, калі навука й выхаваньне ня прыстае да чалавека з благой прыроднай натурай ці з благімі налогамі.
-
13
Кончыў поп сьвята. — Прыказваюць, калі нехта застаўся без работы й бяз прыбытку.
-
14
Конь на чатыры нагі, а спатыкаіцца. — Прыказвае той, хто памыліўся ў гутарцы.
-
15
«Кося, кося!» - пакуль злавіць давялося, а як злавіў, дык «Стой, воўча дух!». — Гэтак прыказваюць, калі дэспат ці ліхвяр ласкава абыходзіцца з прастаком, пакуль у свае рукі возьме, а потым і пагрозамі страша.
На запыт знайшлося 15 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць