-
1
Край у края хлеба пазычая. — Прыказвае сусед, калі прыходзе збожжа пазычаць.
-
2
Кроўю! — Адказ на папярэднюю лаянку.
а) Каб зь цябе духі выгнала!
б) Каб ты тры дні сраў і зямою драў!
в) Сяры, лоб маж, будзеш чорт наш!
г) Сяры з сабой бяры! -
3
Круцельствам век ні пражывеш. — Прыказваюць круцялю, якога выкрылі ў круцельстве.
-
4
Круці ні круці, а трэба ўмярці. — Прыказваюць таму, у каго здарыўся цяжкі выпадак, ад якога немагчыма ўхіліцца. Прыказка паходзе ад казкі: Адзін чалавек мог бачыць сьмерць. Ён рабіў сабе ложка на круцёлцы й калі толькі сьмерць падыходзіла да ягонай галавы, каб задушыць, ён паварочваўся да сьмерці нагамі. Гэтак ён доўга змагаўся ізь сьмерцяй, аж нарэшцэ яна сказала: «Круці ні круці, а трэба ўмярці».
-
5
Круціцца, як гаўно ў проламца. — Калі нехта круціцца на павідоку, ды іншым замінае.
-
6
Круціцца, як сабака срэць. — Калі нехта на пустую справу робіць вялікія захады.
-
7
Круціцца, як скурат на агні. — Прыказваюць, калі вінны вышуквае розныя прычыны, каб аправіцца ад віны.
-
8
Крывоя кола проста ня коціцца. — Благі чалавек папраўдзе ня жыве.
-
9
Крыўда праўдзя вочы выкалала. — Прыказваюць, калі крыўда перамагае. Прыказка паходзе ад казкі: Жылі на сьвеце Праўда й Крыўда. Праўду ўсюды любілі, а Крыўду ненавідзелі. бо Праўда людзям заўсёды памагала, а Крыўда крыўду рабіла. Нарэшце Крыўда Праўдзе вочы павыколывала й сама запанавала на сьвеце.
-
10
Крычыць, аж поля разьлігайіцца. — Прыказваюць, калі нехта моцна крычыць на полі.
-
11
Крычыць, як сьвіня ў плот ушчаміўшыся. — Прыказваюць, калі нехта дзіка, нема крычыць ды ня слухае, што іншыя кажуць.
На запыт знайшлося 11 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць