-
1
Ня бойся зімы, а бойся зазімка. — Зіма для людзей ня страшная, бо да яе людзі падрыхтаваліся. Але калі вясной выпадзе зазімак, калі харчы ўжо вышлі ды няма чым статку карміць, гэта куды страшней.
-
2
Ня бойся пана, а бойся падпанка. — Прыказка паходзе з часоў прыгону. Ня гэтак страшныя самыя дэспаты, як іхныя паслугачы-падхалімы.
-
3
Ня бойся п'яніцы, а бойся нідбаліцы, бо п'яны прасьпіцца, а гультай гэткім будзе да веку. — Гэткія параўнаньні робяць дзеўцы, калі яе сватае замуж гультай.
-
4
Ня будзь ні войтам, ні сватам, дык ня будзіш чалавекам праклятым. — Парада ня ісьці на такую пасаду, дзе трэба аднаму дагаджаць, каб крыўдзіць іншых. Войта клялі за тое, што на прыгон выганяў, а свата клянуць, што благую жонку высватаў.
-
5
Ня будзь ні горак, ні салодак. — Навука дзецям і падлеткам, каб яны ня былі ні апрыкронікамі ні падхалімамі.
-
6
Ня будзя Гірша, дык будзя чорт іншы. — Прыказваюць, калі нейкі ўрадовец палохае, што не застанецца на далейшы час.
-
7
Ня быць казе на лазе, ня есьці брэду. — Калі зайздрывы квапіцца на ласы кавалак, але ня можа дастаць.
-
8
Ня вер каню ў дарозя, а жонцы дома. — Прыказваюць таму, каму жонка зрадзіла.
-
9
Ня вер нікому, дык ніхто ні зрадзя. — Перасьцярога ня быць даверлівым.
-
10
Ня вінна сьвінка, а вінна дзірка. — Калі гаспадар дбайна глядзіць свае маемасьці, дык у яго ня будзе шкоды.
-
11
Няволя плача й скача. — Плача, бо цяжка жыць, скача, бо да гэтага яго прымушаюць.
-
12
Ня голад бабовая каша. — Прыказваюць бацькі, калі дзеці ганяць страву, што нясмачная.
-
13
Ня голіна, а стрыжана. — Калі ўпарты ў спрэчцы хоча давесьці, што ягоны верх. З казкі: Мужык і жонка ішлі дарогай ды ўбачылі сучку з апараным бокам. Мужык кажа - «Як брытвай выгалена!» А баба кажа: «Не. Як ножніцамі выстрыжана!». Яны ішлі ўсю дарогу й спрачаліся. Нарэшце мужык узлаваўся ды піргнуў жонку ў раку. Жонка й тапілася, але два пальцы выстаўляла з вады, як ножніцы, каб быў ейны верх.
-
14
Ня гэта сіла, хто ўтрымая палкага каня, а гэта сіла, хто ўтрымая сваё палкая сэрца. — Не таму слава, хто мае моцную фізычную сілу, а таму слава, хто мае сілу волі.
-
15
Ня дзіва, што карова чорна, а малако сіва. — Калі нехта дзівіцца з натуральнай зьявы.
-
16
Ня дзіва, што ў караля дачка хараша. — Прыказваюць, калі багаты мае дарагія й прыгожыя рэчы або калі ў багатага гаспадара дзеці добра адзетыя й прыбраныя.
-
17
Нядобра, калі жыд пазная грунт, а мужык пазная хунт. — Селянін павінен пілнавацца зямлі, а жыд гандлю.
-
18
Ня дурань здумаў прыказку. — Гэтай прыказкай папераджаюць прыказку.
-
19
Ня еў - ня мог. Пад'еў - ні рук, ні ног. —
1. Аб гультаі, які перш ня мог працаваць, бо быў галодны, а посьля - бо аб'еўся.
2. Гэтак жартуе той, хто па абедзе хоча паляжаць. -
20
Ня зыч ліха другому, каб ні давялося самому. — Прыказваюць таму, хто цешыцца з чужой бяды.
На запыт знайшлося 49 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць