На запыт знайшлося 49 артыкулаў

  1. 41
    Няўрокам кажучы. — Папярэджаньне, каб не ўрачы тэй жывёліны ці чалавека, што хваляць. (Няўрокам кажучы, наша цялушка відучы расьце).
  2. 42
    Няўрымшчу, стаю як на жары. — Прыказвае тай, хто хоча хутчэй скуль-небудзь пайсьці, бо моцна турбуецца аб лёсе блізкіх людзей ці за бясьпеку свае маемасьці.
  3. 43
    Ня ўсе тыя краскі цвытуць, што рана распускаюцца. Ня ўсе дзеўкі замуж ідуць, што змалада кахаюцца. — Аб тэй дзеўцы, якая змоладу была стройная й павабная, але замуж ня вышла.
  4. 44
    Ня ўсё тоя золата, што блішчыць. — Аб штучна аздобленай таннай рэчы. Прыказваюць і аб чалавеку, які хоць і добра выглядае, але благі й бязвартасны.
  5. 45
    Ня ўсё тоя смачна, што соладка. — У простым сэнсе аб страве: страва, якая сама сабой усаладжае, нясмачная й нездаровая. Хлеб недакіслы салодкі й нясмачны. Прыказваюць аб чалавеку, у якога лісьлівыя словы, а падступныя й зрадлівыя чыны.
  6. 46
    Ня ўсё тоя хораша, што чырвана. — Нашыя прашчуры чырвоным колерам прыбіралі свой белы адзетак, жычкай завязвалі белую сарочку, чырвонымі ніткамі адтыкалі вузоры на жаночых сарочках, чырвонай істужкай абкладалі сярмягі. Але суцэльнага чырвонага адзетку ненавідзелі, бо толькі каты ўбіраліся ў чырвоны адзетак.
  7. 47
    Ня ў тым дзіва, што кабыла сіва, а ў тым дзіва, што возу ні вязе. — Калі няма ўдачы ў нейкай справе ці рабоце, дык трэба ня ў вонкавым выглядзе яе шукаць, але ў нутраных якасьцях.
  8. 48
    Ня цешся, калі знашоў, і ні смуціся, калі згубіў. — Цешыцца сваей знахадкай, гэта цешыцца бядой таго чалавека, хто згубіў. Свая-ж згуба вуча быць пільнейшым і асьцеражнейшым.
  9. 49
    Ня цешся чужой бядзе, бо свая ідзе. — Аб тым, хто цешыцца з чужога няшчасьця.
123

Паведаміць пра недакладнасьць