-
1
Чаго баба хацела, тоя каза радзіла. — Калі тое збываецца, чаго нехта хацеў. Баба хацела, каб каза радзіла козачку й казялка.
-
2
Чаго баяўся, таго ні ўбаяўся. — Калі тое здарылася, чаго нехта высьцерагаўся.
-
3
Чаго-б сьляпы плакаў, каб сьцежку бачыў. — Чалавек, які апынуўся ў роспачы, дык быў-бы рад хоць малой прасветласьці ратунку.
-
4
- Чаго ты плачыш? - пытаюцца ў малой дзяўчыны. - Калі я вырасту й пайду замуж, дык у мяне будзя дзіця. Я зь дзіцям пайду малоць ды пасаджу яго на — Прыказка таму, калі хто па нечым надта загадзя бядуе.
-
5
Чакай цётка Пітра, сыр будзіш есьці. — Кажа тай, хто мае цяпер вялікую патрэбу, а яго цешаць абяцанкамі.
-
6
Чакая, як вол доўбні. — Калі некаму нямінуча прыходзе нейкая бяда.
-
7
Чалавек гора вытрывае, а роскашы не. — Бывае, што чалавек з вялікай роскашы ўпадае ў распусту й бяду.
-
8
Чалавек спачатку ходзя на чатырох нагах, потым на двух, а нарэшце на трох. — Першае тарнуецца да дзіцячых гадоў, другое да сталых, а трэйцяе да вялікай старасьці, калі чалавек ужо кійком падпіраецца.
-
9
Чалавек чалавеку воўк. — Прыказваюць, калі нехта некага бязьлітасна пакрыўдзе.
-
10
Чаму госьць ня еў? - Бо ложкі ня меў. — Калі нехта зь хітрасьцяй строе кпіны. Прыкладам: не папрасіўшы на бяседу, робе вымову, што пагардзіў прыйсьці.
-
11
Чаму цябе малога маці цыцкой ні задушыла? — Так лаюць злачынца-вірутніка.
-
12
Чарачка-каток, каціся ў раток. — Прымаўляюць пры вьшіўцы.
-
13
Часам з квасам, а парой з вадой. — Прыказвае бедны, калі ў яго пытаюцца, як яму жывецца, чым ён жывіцца.
На запыт знайшлося 13 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць