На запыт знайшлося 7 артыкулаў

  1. 1
    Чые бычкі не балі, абы мае цяляткі былі. — Жартуюць з таго мужа, чыя жонка распусная.
  2. 2
    Чый грэх, таго й пакута. — Няварта абмаўляць чужыя правіны, бо ён сам адпакутвае за іх.
  3. 3
    Чым багаты, тым і рады.
    1. Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьцей сядаць за стол.
    2. Гэтак прыказвае бедны, калі цешыцца зь нейкай набытай маемасьці.
  4. 4
    Чымся чужоя дзіця біць, дык лепі свой двор падмяці.
    1. Аб тым, хто ўмешваецца ў чужыя сямейныя справы.
    2. Калі выбіўся з работы дома, дык знайдзі нейкую іншую, але ня ўмешвайся ў справы чужой сям'і.
  5. 5
    Чым хата багата, тым і рада. — Прыказвае гаспадар, калі запрашае гасьця.
  6. 6
    Чытана, пісана, кабыла лысая, а жарабя рабоя - зьеў воўк абоя. — Жартаўлівая гульня словаў:
    1. Прыказваюць аб бяссэнсавым чытаньні ці пісьме.
    2. Аб самарослым паэце, які рымуе словы, але бяз сувязі.
  7. 7
    Чыя-б кароўка рыкала, а твая-б маўчала. — Прыказваюць таму, хто вылічае недахопы іншых, а сам мае яшчэ большыя.

Паведаміць пра недакладнасьць