-
1
Чужая болька людзям сьмех. — Людзі чужой бядзе не спачуваюць, а часта навет і цешацца зь яе.
-
2
Чужая хата горы ката. — Прыказка тых, каму цяжка жыць у чужой сям'і ці ў чужой краіне.
-
3
Чужой ямы ніхто ні заляжа. — Прыказваюць тым, хто цешыцца з чужой сьмерці, бо на кажнага свая яма чакае.
-
4
Чужоя бокам вылазя (праз бок). — Ёсьць перакананьне ў народзе, што хто гвалтам забірае чужое дабро, яно пойдзе яму на хваробу.
-
5
Чужоя дабро ня грэя. — Няма карысьці з чужога багацьця.
-
6
Чужоя лычка рэміньчыкам плаціцца. — Хто пагаліцца на чужую танную рэч, той дорага за яе заплаціць.
-
7
Чужую бяду я й пальцам разьвяду. — Прыказваюць таму, хто не спачувае чужой бядзе й не дапамагае іншаму ў няшчасьці.
-
8
Чужы кусок дзярэ раток. —
1. Гэтак навучаюць дзяцей, каб не прагнулі чужога багацьця.
2. Прыказваюць гэтак сумленныя людзі, калі ім трэба спажываць тое, што нехта шкадуе. -
9
Чужымі рукамі добра жар заграбаць. —
1. Кажуць тыя, што здалі нейкую работу рабіць іншаму, а той яе сапсаваў.
2. Прыказвае той, каго пасылаюць на цяжкую або небясьпечную работу, бо небясьпечную работу кажны валадар выконвае чужымі рукамі. -
10
Чужым розумам век ні пражывеш. — Аб тым, хто кіруецца ў жыцьці чужымі парадамі, а не сваім розумам.
-
11
Чужыя грахі ліча, а сваіх ні бача. — Аб тым, хто пра чужыя малыя недахопы гавора, а сваіх вялікіх не ўспамінае.
-
12
Чуя звон, ды ня ведая дзе ён. — Прыказваюць таму, хто бярэцца сказаць нейкую навіну, але ня ведае яе сутнасьці.
На запыт знайшлося 12 артыкулаў
Паведаміць пра недакладнасьць